На бяздзеянне таксама спатрэбіцца дазвол?
Звяртае на сябе ўвагу наступная прапанова: У артыкул 2 абзац восьмы дапоўніць сказам наступнага зместу: “Да пікетавання прыраўноўваецца сумесная масавая прысутнасць грамадзян у загадзя вызначаным грамадзкім месцы (у тым ліку пад адкрытым небам) і ўсталяваны час для здзяйснення загадзя вызначанага дзеяння ці бяздзеяння, арганізаванае (у тым ліку праз глабальную кампутарную сетку Інтэрнэт або іншыя інфармацыйныя сеткі) для публічнага выказвання сваіх грамадзка-палітычных настрояў або пратэсту”.
Сярод іншага законапраектам прадугледжваецца пашырэнне паўнамоцтваў супрацоўнікаў органаў унутраных справаў. Паводле законапраекту, яны маюць права агароджваць тэрыторыі месцаў правядзення масавых мерапрыемстваў, рабіць фота і відэаздымкі, патрабаваць ад грамадзянаў пакінуць месца правядзення масавага мерапрыемства, калі яны парушаюць грамадзкі парадак, спыняць допуск грамадзянаў у месца правядзення масавага мерапрыемства з улікам умяшчальнасці пазначанага месца.
Здымак з уласнага архіву Твайго Стылю