Расліна, якая абпальвае

|

У абласной санэпідстанцыі «Твайму стылю» патлумачылі, чым небяспечна гэта расліна.

 

Будучы бясшкодным для жывёл, баршчэўнік здольны прычыніць шмат непрыемнасцяў людзям. У яго лісці, сцеблах і пладах змяшчаюцца адмысловыя рэчывы – фуракумарыны. Яны ў шмат разоў павышаюць адчувальнасць скуры да ўльтрафіялету. І прамяні сонца, у звычайнай сітуацыі бясшкодныя, пад уздзеяннем соку баршчавіка выклікаюць моцныя апёкі. Спачатку скура чырванее, потым узнікае боль, ацёк, а потым бурбалкі. Пры шырокіх апёках пагаршаецца і агульнае самаадчуванне. Таму асабліва небяспечна кантактаваць з ім у сонечнае надвор’е. Невялікія бурбалкі лепш зусім не чапаць, можна накласці асептычную павязку. Калі бурбалка працягвае расці, варта звярнуцца да ўрача.

 

Перамагчы расліну можна як механічнымі спосабамі: напрыклад, выкопваць паштучна ў вільготнае надвор’е, выкошваць, нават затапляць вадой, так і пры дапамозе гербіцыдаў.