У Інтэрнеце выкладзеныя трэкі з “Каложскага дабравесту”

Падвойны дыск, прысвечаны Х Фестывалю “Каложскі дабравест”, выйшаў у лютым, – распавядае дырэктар і музычны кіраўнік Фестывалю Уладзімір Лябецкі.Таксама вырашылі выкласці музычныя трэкі ў Інтэрнет, каб быў больш шырокі доступ да прыгожай духоўнай музыкі.

 

Змешчаныя на сайце 62 кампазіцыі з дыску абраныя як найлепшыя з папярэдніх 9 фестываляў “Каложскі дабравест”.

 

Дыск дагэтуль ёсць яшчэ ў продажы – яго можна набыць у епархіальнай краме насупраць Кафедральнага сабору па вул. Ажэшка.

 

Наступны, ХІ Міжнародны фестываль праваслаўных песнапенняў “Каложскі дабравест” адбудзецца 15 лютага 2012 году.