Як фоткаюцца ў Instagram наведвальнікі гродзенскіх бараў і рэстаранаў
Сёння мы падабралі для вас самыя смачныя фотаздымкі, на якіх акрамя гарадзенцаў і гасцей горада ёсць таксама ежа, кава і піражкі.
Сёння мы падабралі для вас самыя смачныя фотаздымкі, на якіх акрамя гарадзенцаў і гасцей горада ёсць таксама ежа, кава і піражкі.
Ужо заўтра Беларусь пачынае працэс дэнамінацыі. Гэта трэцяя дэнамінацыя за гады незалежнасці. Упершыню за 25 гадоў у зварот вяртаюцца манеты. Наколькі адпавядае нацыянальнай гісторыі назва дробных манет “капейкі”?
Падчас ток-шоў у Горадні абмеркавалі праблемы супрацы арганізатараў культурных ініцыятываў і іх патэнцыйных дабрадзеяў. Сустрэча ў фармаце ток-шоў, арганізаваная кампаніяй “Будзьма беларусамі!”, прайшла ў самым цэнтры старой Горадні – у памяшканні “Клуба паспяховых бізнесменаў” (“КУБ”, Савецкая, 7). Нягледзячы на тое, што першы ў горадзе бізнес-клуб – пляцоўка даволі новая і пакуль слаба вядомая, народу паразмаўляць прыйшло дастаткова: амаль усе месцы былі занятыя, піша budzma.by.
Lenta.ru напісала пра “беларускую Еўропу” – уражанні расійскага карэспандэнта Цімура Юсупава ад побыту ў Гродне. Яму спадабалася і ён раіць іншым жыхарам Расіі наведаць наш горад. Ад памылак у тэксце аўтар, традыцыйна, не ўратаваўся. Перадаем тэкст у арыгінале.
Праз некалькі дзён Беларусь пачынае працэс дэнамінацыі. Гэта ўжо трэцяя дэнамінацыя ў незалежнай Беларусі. Упершыню за 25 гадоў у зварот вяртаюцца манеты. Наколькі адпавядае нацыянальнай гісторыі найменне беларускай валюты – рублі з капейкамі? Ці слушная ступень уразання чатырох лішніх нулёў? Магчыма, можна было б дэнамінаваць валюты яшчэ больш?
Калі мы заходзім у Instagram, проста балдзеем – там столькі прыгажосці. Вырашылі падзяліцца з вамі нашымі захапленнямі.
Берасцейскі гісторык фартыфікацыяў Вадзім Шорах прэзэнтаваў выдадзеную ў гарадзенскім выдавецтве “ЮрСаПрынт” кнігу “Эволюция укреплений Западной Беларуси”. Кніга прысвечаная каменнаму фартыфікацыйнаму будаўніцтву ХІХ-ХХ ст., парэшткі якога засталіся на тэрыторыі Гарадзенскай і Берасцейскай вобласцяў. У адказах на пытанні нашай рэдакцыі аўтар раскрыў, у чым заключаецца ўнікальнасць і важнасць для гісторыі архітэктуры Беларусі ўсіх гэтых расійскіх, нямецкіх і польскіх абарончых збудаванняў.
Гродна – горад на мяжы. Тут праходзяць святы і фестывалі, на які прыязджаюць госці ў тым ліку і з замежжа. Аднак многім замежнікам тут трэба неяк жыць і ў буднія. Ці падрыхтаваны Гродна да прыёму іншаземцаў, якія не ведаюць ні беларускай, ні рускай мовы? Мы праверылі ды паразмаўлялі з гасцямі горада.
Чым “бетанізацыя” Беларусі пагражае гістарычнаму цэнтру Гродна і чаму неўзабаве ў нашым горадзе могуць стаць зусім непатрэбнымі археолагі.
Гарадзенка Ольчык Астроўская працягвае дзяліцца ўражаннямі ад 10 дзён у Ізраілі – краіне, якая за 50 год вырасла з пустыні дзякуючы карпатлівай працы і намаганням людзей.