“Вельмі складана, бо ўсё на кірыліцы”. Наколькі Гродна падрыхтаваны каб прымаць іншаземцаў?

Вакзал і інфацэнтр: горад сустракае добра

 

Калі турыст-замежнік прыязджае ў Гродна на чыгунцы, яму можа падацца, што горад добра падрыхтаваны каб прымаць іншаземцаў – тут усе надпісы і ўказальнікі так на дзвюх мовах: беларускай і англійскай.

 

 

Адразу з чыгункі ён можа трапіць у блізкі турыстычны інфацэнтр па вуліцы Ажэшкі. Тут можна атрымаць мапу Гродна ці бясплатныя буклеты пра горад. Што цікава, большасць даступных буклетаў адначасова і пра Гродна, і пра літоўскія гарады, бо друкаваліся ў межах сумесных трансгранічных праектаў. Адзін з іх даступны на шасці мовах: нямецкай, англійскай, польскай, рускай, літоўскай і беларускай. У інфацэнтры можна таксама замовіць экскурсію па горадзе. Даступныя экскурсіі на польскай, англійскай, італьянскай і нямецкай мовах.

 

 

У інфацэнтры адзначылі, што пакуль няма вялікай колькасці замежных турыстаў. Да іх прыходзіць шмат гасцей з Расіі, асабліва на Новы Год ці ў майскія святы. Улетку бывае трохі турыстаў з Заходняй Еўропы.

 

А што ў музеях?

 

Мы праверылі таксама асноўныя гродзенскія музеі. Гэтак, у Дом Ажэшкі можна прыйсці проста з вуліцы і папрасіць правесці экскурсію не толькі на рускай ці беларускай мове, але таксама на польскай. Каб паслухаць пра музей на англійскай мове, трэба раней дамовіцца па телефоне.

 

У Музеі гісторыі рэлігіі можна папрасіць правесці экскурсію на англійскай мове. У кожным зале ўсе экспанаты падпісаныя на англійскай. Што цікава, на ёй падпісваюцца таксама экспанаты часовых выставак. Як заўважаюць працаўнікі музея, з іншаземцаў музей наведваюць пераважна расіяне ці палякі, але хочацца, каб кожны мог адчуваць сябе тут камфортна.

 

 

У Музеі гісторыі яўрэяў, што ў сінагозе, надпісаў на замежных мовах няма, таксама правесці экскурсію для іншаземца, які не валодае рускай ці беларускай, магчыма толькі калі той прыйдзе ў кампаніі перакладчыка. Пра надпісы на англійскай кіраўніцтва думае, але для гэтага патрэбныя рэсурсы. Затое, тут шмат літаратуры на англійскай, польскай і нямецкай, якую можна на месцы праглядзець і пачытаць.

 

 

У Новым Замку можна скарыстацца аўдыягідамі, але не на англійскай мове – даступныя толькі на беларускай, рускай і польскай. Затое ў Старым Замку, хоць і няма аўдыягідаў, можна замовіць экскурсію на ангелійскай ці польскай, але толькі пасля папярэдняга тэлефоннага званка. Паколькі музей зараз у рэнавацыі, англійскія надпісы да экспанатаў прысутнічаюць толькі ў першым зале, у астатніх 19-ці іх пакуль няма.

 

 

Англійская ў кавярнях: ў меню ёсць, але афіцыянты не валодаюць

 

Хаця англамоўнае меню ў гродзенскіх кафэ і рэстаранах з’яўляецца нормай, з падрыхтоўкай персаналу трошкі больш складана. Як распавядае Даміяна, госць горада, які прыехаў з Італіі ўжо другі раз, афіцыянты часта не могуць сказаць нічога на англійскай і прыходзіцца прасіць дапамагчы знаёмых, якія могуць нешта перакласці.

 

 

Гэта не адзіная праблема, якую адзначаюць іншаземцы ў Гродне. “Вельмі складана таксама таму, што ўсё на кірыліцы, вельмі мала надпісаў лацінскім алфавітам. Камусьці, хто не ведае кірылічнага алфавіту, вельмі складана здагадацца, дзе бар і дзе аптэка”, – кажа Даміяна.

 

Даміана

 

Надпісы на кірыліцы – для некаторых замежнікаў гэта як іерогліфы

 

Добра, што ўказальнікі з інфармацыяй пра вуліцы ці турыстычныя месцы падпісаныя лацінкай. Але іх няшмат, таму патрапіць куды-небудзь бывае складана.

 

Праблемы не толькі ў тым, што ў горадзе мала інфармацыі на англійскай мове, але таксама ў валоданні замежнымі мовамі самымі гарадзенцамі. Даміяна неяк спрабаваў патрапіць з аўтавакзала на чыгуначны вакзал: адлегласць з аднаго месца ў другое зусім невялікая і ў прынцыпе нескладана гэта абясніць – і пытаўся пра дарогу ў 5-6 чалавек. Нажаль, ніхто не змог яму адказаць на ангельскай мове, усе або ігнаравалі яго або не змаглі растлумачыць.

 

Што горш за няведанне англійскай? Беларуская бюракратыя

 

Аднак тое, што непакоіць замежнікаў у Гродне і Беларусі наогул больш за ўсё – пытанні бюракратыі. Яны адзначаюць, што візу можна атрымаць у консульствах, якія часта знаходзіцца ў адным ці ў лепшым выпадку некалькіх гарадах іх краіны. Звычайна можна атрымаць толькі аднаразовую візу. Потым на месцы трэба яшчэ зарэгістравацца, для чаго прыходзіць стаяць у чарзе – у АГІМе, а таксама ў банку, каб заплаціць за рэгістрацыю. У гэтых установах вельмі часта таксама шмат дэзінфармацыі. Каб зарэгістравацца на тыдзень побыту ў Беларусі трэба патраціць амаль што адзін дзень на бюракратычныя справы.

 

Атрымліваецца, што Гродна нібыта горад еўрапейскі, але над еўрапейскасцю трэба яшчэ папрацаваць. Магчыма, даступнасць рознай інфармацыі на замежных мовах – адзін са спосабаў працягнуць замежнікаў ды прымусіць вярнуцца тых, што тут ужо бывалі.