Беларусь, Малдова, Румынія і Украіна ў фотааб’ектыве валанцёра з Люксембурга
Рон Солфа, валанцёр з Люксембурга, які працуе ў Гродне, выправіўся ў двухтыднёвую вандроўку па Беларусі, Малдове, Румыніі ды Украіне. Глядзіце падарожны фотадзённік Рона.
Рон Солфа, валанцёр з Люксембурга, які працуе ў Гродне, выправіўся ў двухтыднёвую вандроўку па Беларусі, Малдове, Румыніі ды Украіне. Глядзіце падарожны фотадзённік Рона.
Адныя з лепшых у Еўропе пляжаў знаходзяцца ўсяго ў чатырох сотнях кіламетраў ад Гродна. Дадайце сюды чысцюткае паветра, казачны выгляд мястэчак, спакой, які проста разліваецца ў паветры – і вы зразумееце, чаму варта хоць раз у жыцці запланаваць адпачынак на літоўскім узбярэжжы Балтыкі.
Карэспандэнт “Твайго стылю” разам з прадстаўнікамі гродзенскага аддзялення арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” узяў удзел у аперацыі па выратаванні параненага бусла.
Культ ката, інакш і не скажаш, набыў у гарадзенскім манастыры кур’ёзныя, амаль булгакаўскія, формы, піша nn.by.
Пасля прыезду ў Гродна старшыні Дзярждумы РФ, сябра партыі “Адзіная Расія” Сяргея Нарышкіна (на фота) пайшлі размовы пра чарговую рэарганізацыю былога факультэта гісторыі і сацыялогіі ГрДУ імя Купалы, які цяпер называецца факультэтам гісторыі, камунікацый і турызму.
Перамогай на конкурсе “в российском городе Ялта” ганарыцца кіраўніцтва завода ў рэкламным артыкуле на tut.by
Андрэ Бём, беларусіст з Нямеччыны, літаратуразнаўца і выкладчык на факультэце філалогіі ГрДУ стварыў першы нямецкамоўны сайт пра Гродна і Гродзенскую вобласць.
У распал вясельнага сезону “Твой стыль” апытаў найбольш вядомых вясельных фатографаў з Гродна і даведаўся, якія фатаграфіі можна лічыць моднымі, наколькі маладзёны прыслухоўваюцца да фатографа і якія самыя незвычайныя вяселлі ім даводзілася здымаць.
Беларускі рэканструктар Аляксандр Пінчук з дапамогай кампутара ўзнавіў гарадзенскую Фару Вітаўта на фота сучасанага Гродна. Гэта праца хуткімі тэмпамі разляцелася па сацыяльным сеткам.
Адно з самых любімых и прыгожых месцаў летняга адпачынку гарадзенцаў – знакамітыя крэйдавыя кар’еры “Сінька і Зялёнка”, што знаходзяцца за Ласосна. Даводзілася чуць ад некаторых гарадзенцаў выказванні накшталт “кар’еры за Ласосна – гарадзенскія Багамы”, альбо “Сінька з Зялёнкай – адна з рызынак Гродна”. Але заўсёды ў бочцы мёду ёсць лыжка дзёгцю. “Твой стыль” выпраўляецца на знакамітыя кар’еры, каб праверыць, ці ўсё там так добра, як распавядаюць.