Адваротны бок прыгажосці: Ваколіцы “гарадзенскіх Багамаў” ператвараюцца ў сметнік
15 хвілін было дастаткова, каб даехаць з цэнтра горада на аўтамабілі да кар’ераў. Адразу па прыбыцці кідаюцца ў вочы пакінутыя піўныя пластыкавыя бутэлькі ўздоўж збочыны.
align=”” alt=”зеленка, синька, река, мусор, экология” width=”515″ height=”292″ >
Мы пакінулі аўтамабіль і прайшлі метраў 20 уздоўж збочыны. Зноў – смецце, толькі на гэты раз “асартымент” трошкі іншы – пляшкі ад алкагольных напояў і пустыя цыгарэтныя пачкі.
Вырашылі прайсціся да адмысловага “пляжыку” на “Сіньцы”. Па дарозе праз кожныя 50 метраў сустракаліся купкі смецця.
Дарэчы, самае цікавае, што дадзеныя вадаёмы з’яўляюцца вельмі небяспечнымі месцамі, амаль кожны год з’яўляюцца звесткі аб фатальных здарэннях з аматарамі плавання. Але выкол вадаёмаў няма ніводнай таблічкі аб забароне купацца.
І вось яна, знаёмая кожнаму гарадзенцу “Сінька”! Дайшоўшы да “пляжыка”, адзначылі, што адмысловы пляж у вельмі чыстым стане. Гэта пры тым, што тут звычайна адпачывае вялікая колькасць людзей.
Але далей варта было праверыць сітуацыю са смеццем вакол “Зялёнкі”, якая з’яўляецца не такой папулярнай для аматараў адпачынку ля возера.
Дзіўна, але сітуацыя з тэрыторыяй, якая прылягае да “Зялёнкі”, аказалася горшай. Месца больш спакойнае, за дрэвамі можна схавацца кампаніяй ад пытлівых узіранняў кіроўцаў праязджаючых па дарозе аўтамабіляў і спакойна праводзіць час. А вось сабраць пасля смецце і выкінуць у спецыяльна адведзеным месцы, пэўна, для адпачываючых цяжка.
Куды не зірні – смецце.
Ізноў пластык альбо жэсцяныя банкі ад алкагольных напояў.
Смецце пакідаюць на тым жа месцы, дзе і адпачывалі, напрыклад, каля былога вогнішча.
На месцах, дзе ёсць зручныя камяні, каб прысесці, тая ж сітуацыя.
Праз кожныя 100 – 150 метраў сітуацыя паўтараецца.
Самае цікавае, што, абыйшоўшы па перыметру “Сіньку” з “Зялёнкай”, нідзе не было заўважана ніводнай урны для смецця. Ведаючы, што гэтыя месцы карыстаюцца папулярнасцю ў гараджан, каб пазбегнуць забруджвання месца адпачынку, можа, варта было б паставіць спецыялізаваныя кантэйнеры? Альбо хаця б таблічку з заклікам прыбіраць сваё смецце пасля добра праведзенага часу.