Акупацыя Гродна: успаміны ад сведкі часу
Ёсць у горадзе людзі, якія выдатна памятаюць вайну, хоць і рэдка пра гэта расказваюць. Яўген Фёдаравіч Пікаловіч належыць да пакалення людзей, што называюць “дзецьмі вайны”. Яму было шэсць, калі немцы ўварваліся ў наш край. Тыя ваенныя жахі на ўсё жыццё засталіся ў памяці маленькага хлопчыка. Разам з “Тваім Стылем” ужо пажылы мужчына ўспомніў страшныя дні свайго маленства.