Падарожнікі ў часе: Як бы выглядалі дзеячы беларускай гісторыі, калі б жылі ў XXI стагоддзі?
Гарадзенец прадставіў новы праект на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
“Адізн выкладчык ва ўніверсітэце каля месяца таму паказаў мне падобны праект, які быў выкананы ў Англіі. І я падумаў: а чым мы горшыя, чаму б не зрабіць такі праект з беларускімі дзячамі, да таго ж такого я не бачыў раней. Вось так і узнікла ідэя”, – распавёў “Твайму стылю” Аляксандр.
“Згодна з іх знешнасцю і узростам я паспрабаваў уявіць, як бы яны выглядалі, калі б жылі сёння побач з намі. Вельмі спадзяюся, што гэтыя працы не пакрыўдзяць нікога. Памятайце, што ўсё гэта толькі мая фантазія”, – дадаў Аляксандр у апісанні праекту.
Выбітныя дзеячы беларускай гісторыі XIX-XX стагоддзяў паўстаюць у новых, часам вельмі нечаканых вобразах. Але лепей адзін раз паглядзець, чым сто разоў прачытаць.
Раней “Твой стыль” пісаў і пра іншыя праекты Аляксандра Перагудава: напрыклад, гарадзенец аб’яднаў сённяшнія вуліцы горада з фота часоў вайны, а таксама ў свой час прапаноўваў альтэрнатыўныя лагатыпы культурнай сталіцы.