Беларуская група ў садку: вынікі двух год і планы на будучыню

Сканчаецца другі год існавання ў Гродне беларускамоўнай групы на базе дзіцячага садка №45. Мы прааналізавалі гэты перыяд: станоўчыя і адмоўныя бакі выхавання дзяцей у беларускамоўным асяроддзі, а таксама задумаліся, ці варта адкрываць такія групы і надалей.

Алесь Залеўскі: У журналіста не павінна быць аўтарытэтаў – адказы трэба шукаць самому

Ток-шоў “Журналістыка ў эпоху інфармацыйных войнаў”апынулася самай гарачай часткай фестывалю “Твой стыль”. Градус дыскусіі павялічваўся з кожнай хвілінай. Усё дзякуючы вядучаму Алесю Залеўскаму і экспертам: Дзмітрыю Сурніну, Вользе Шастаковай, Аляксандру Баразенку і Аляксандру Класкоўскаму.

Гродна ў Instagram: 12-18 мая 2014

|

У чарговай падборцы квадратных здымкаў з Гродна: “Лялькі над Нёманам”, каталіцкія Дні моладзі, фестываль “Твой стыль”, Міс Гродна 2014 і іншыя моманты жыцця мінулага тыдня. А таксама коцікі, сабачкі і бас-балалайка.

Арганізатары гарадзенскага слэму: Кожны раз спрабуем уводзіць штосьці новае

Напярэдадні трэцяга гарадзенскага паэтычнага слэму “Твой стыль” паразмаўляў з адной з арганізатарак паэтычных баёў у Гродне Алесяй Седзянеўскай і даведаўся, чаго яна чакае ад чарговага слэму і што лічыць галоўнымі ўмовамі перамогі.

Іван Крэнь: вядомы і невядомы

Пасля больш як году цяжкай хваробы адышоў з жыцця прафесар ГрДУ, навуковы кіраўнік шэрагу вядомых даследчыкаў Іван Платонавіч Крэнь.

Гродна ў Instagram: 5-11 мая 2014

|

Дзень Перамогі, фотачкі ад расійскіх турыстаў, Лялькі над Нёманам, чалавек у халадзільніку, а таксама коцікі і сабачкі. Чарговы выпуск нашай штотыднёвай падборкі Гродна ў Instagram.

Гастранамічная мапа Гродна: бар “Амігас”

Своеасаблівы малодшы брат “Кубы” ўсяго за няпоўныя тры месяцы працы дасягнуў не меншай папулярнасці. Бар адменты кухняй, рэдкім півам і жывой музыкай – “Амігас” цалкам можа быць самай маленькай канцэртнай кропкай у горадзе. “Твой стыль” пабываў у маленькім кавалку Мексікі ў Гродне і нам спадабалася.

Гродна ў Instagram: 28 красавіка – 4 мая 2014

|

На мінулым тыдні ў Instagram трапіла надзвычай шмат гарадзенскіх фотачак зробленых турыстамі і гасцямі горада. Мы выбралі пару дзясяткаў цікавых і разнастайных, не забываючыся пра коцікаў і сабачак. У падборку трапілі таксама свята Канстытуцыі 3 мая ў консульстве Польшчы, фэст адзінаборстваў у парку і любімы намі бар “Куба”.

Эксперымент “Твайго стылю”: эканомім мабільны трафік з Opera Max

Абмежаванні трафіку даўно перасталі быць праблемай для карыстальнікаў стацыянарных камп’ютараў у Беларусі, але аматарам мабільнага інтэрнэту ўсё яшчэ істотна замінаюць. 22 красавіка ў Беларусі стала даступнай beta-версія новай праграмы для Android, якая вырашае гэтую праблему. “Твой стыль” ацаніў яе функцыянальнасць.

Калінінградскі байкер пра жыццё на матацыкле: Прызыў Live to Ride не страчвае актуальнасці (шмат фота)

|

Карэспандэнты “Твайго стылю” падзяліліся яшчэ не апублікаванымі фотаздымкамі з прайшоўшага нядаўна фэсту “Хавайся ў бульбу” і паразмаўлялі з адным з удзельнікаў – байкерам з Калінінграда.