Мімішныя абдымашкі: як гарадзенцы фоткаюцца з жывёламі ў Instagram

У сённяшняй Instagram-падборцы на фотках не толькі гарадзенцы, а значна больш: гарадзенцы ў мілым таварыстве жывёлак. Увага: не толькі коцікаў!

Дзяўчыны і вясна: як гарадзенкі фоткаюцца з дрэвамі ў квецені

Вясна! Увесь горад становіцца зялёным, а дрэвы выпусцілі белыя і ружовыя пахучыя кветкі. Каля такой прыгажосці нельга прайсці абыякава і проста не сфоткацца ў Instagram.

“Лінія Сталіна-2” пад Горадняй: дзе праўда, а дзе бутафорыя?

|

Гарадзенскія ўлады ўжо аб’явілі пра пампезнае адкрыццё «Лініі Карбышава» каля Кургана славы на ўскрайку гораду на 9 траўня. Лінія акопаў ды ўмацаванняў з тэхнікай мае стаць элементам вялікага музейнага комплексу з некалькіх экспазіцыяў, які мае канчаткова з’явіцца ля кургану да 2020 году. У адрозненні ад «Лініі Сталіна» на «Лініі Карбышава» баі былі, але сапраўдныя ўмацаванні трэба шукаць зусім у іншым месцы, піша belsat.eu.

Я і мая машына. Як гарадзенцы фоткаюцца ў Instagram з аўто (сваімі і не толькі)

Фоткацца з машынай – трэнд, які не мінае з гадамі. Сэлфі ў сваіх аўто, самаходы са шлюбных выставак, старыя самаходы – усё гэта знойдзем у інстаграмах гарадзенцаў. Глядзіце і вучыцеся, як правільна фоткацца з машынай.

Белорусские поляки: перед выбором репатриации

Папраўкі ў закон аб карце паляка дазволяць яе ўладальнікам стаць грамадзянамі Польшчы. На думку апытаных DW экспертаў, эміграцыя этнічных палякаў пагоршыць дэмаграфічную сітуацыю ў Беларусі.

Instagram-матывацыя перад летам: як гарадзенцы фоткаюцца ў трэнажорных залах

Хутка лета – значыць сукенкі, купальнікі, шорты. Вы мо перажываеце, а ў горадзе шмат тых, хто падрыхтаваны круглы год, ды яшчэ і атрымлівае задавальненне ад працэсу ды дае прыклад іншым. Сілу і матывацыю каб весці здаровы лад жыцця і прыгожа выглядаць можна знайсці ў… інстаграме. Акрамя прыгожых прэсаў, ног і плячэй, тут таксама каляровыя, модныя ў гэтым сезоне красоўкі і спартыўнае адзенне. Глядзіце і шукайце матывацыю!

Хто тут сапраўдны мужык? Як гарадзенцы дзеляцца ў Instagram уражаннямі ад барбершопаў

У Гродне працуюць дзве мужчынскія цырульні – барбершопы. Пакуль гэта не самая запатрабаваная паслуга, але здаецца, што цікавасць і жаданне мець дагледжаную бараду ці добрую мужчынскую фрызуру паціху перамагае.

Эксперты з сямі краін абмяркоўвалі ў Гродне, як змяніць сталасць і стаўленне да яе ў грамадстве

|

Сталыя людзі ствараюць праблемы ў грамадстве. Яны складаюць большасць у чэргах у паліклініках, з-за іх іншыя губляюць час на пошце, бо сталыя не ўмеюць аплачваць камуналку анлайн. Ім трэба плаціць пенсію, хаця яны больш не працуюць. Менавіта таму заплюшчваць вочы на праблемы сталення неабачліва і наіўна. Асабліва ў час, калі пенсіянеры складаюць чвэрць насельніцтва Беларусі, а праз пяць год іх будзе ўжо траціна.

Пра тое, як ператварыць праблемы старасці ў задачы па дасягненні актыўнага даўгалецця, у Гродне разважалі эксперты з сямі краін. Іх сабрала разам канферэнцыя, прысвечаная паляпшэнню якасці жыцця сталых.

Ці рэальна вярнуць парку Жылібера гістарычныя рысы? Размова з Ігарам Трусавым

Парк Жылібера ў цэнтры старога Гродна ў жыхароў горада выклікае супярэчлівыя пачуцці: кагосьці цешаць атракцыёны ды магчымасць выпіць каву ў любую гадзіну сутак, іншыя ўздыхаюць па дзясятках спілаваных дрэваў ды ўтульнай атмасферы 20-30-гадовай даўніны. Адзінае, у чым меркаванні сыходзяцца, дык гэта ў пытанні гістарычнасці парку: ад яго старога выгляду XVIII ці нават ХІХ ст. ужо нічога не засталося. Але з якой нагоды тады парк мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці? Гісторык архітэктуры Ігар Трусаў тлумачыць Гродзенскаму зялёнаму парталу, чаму нельга называць парк Жылібера паркам XVIII ст., і прапаноўвае свае варыянты яго аднаўлення.

Дзе самая прыгожая прыбіральня? Як гарадзенкі фоткаюцца ў WC

|

Сэлфі ў люстэрку – абавязковы элемент кожнага паходу ў бар. Асабліва, калі прыбіральня там незвычайная ці проста прыгожая. А таксама, калі аўтарка фоткі нямала часу прысвяціла падрыхтоўцы да выхаду ў горад. Здараюцца і здымкі з месца працы. Мы адшукалі ў Instagram самыя цікавыя і шалёныя фота ў прыбіральнях гродзенскіх клубаў, бараў і рэстаранаў.