Жывы квэст, Чайкоўскі з П’яцолам і кватэрнік: куды пайсці ў Гродне ў уікэнд 5-7 лютага

|

Гэтым разам на выходных можна наведаць дзве новыя выставы, канцэрт класічнай музыкі, навучыцца танцаваць ліндзі-хоп, а таксама набрацца ведаў на воркшопе па акторскім майстэрстве. Таксама на ахвотных чакаюць новы жывы квэст, начная гульнятэка, кватэрнік ды спектакль у тэатры.

Гарадзенскія прадпрымальнікі: “Грошы сканчаюцца, працаваць нельга, вяртаецца спекуляцыя…”

|

Ужо другі месяц на рынках Гродна працуюць толькі адзінкі прадпрымальнікаў. Цэлыя гандлёвыя шэрагі пустуюць. Працаваць далей, выконваючы патрабаванні ўказу № 222, для многіх немагчыма.

Гіганцкая рэклама ў панараме Гродна: як бы гэта выглядала 150 гадоў таму?

|

Нядаўна прадпрыемства “Керамін” размясціла рэкламу на гістарычным будынку ў Гродне і такім чынам унесла ў панараму старога горада своеасаблівы штрых. Блогер Asnoru ўявіў, што было б, калі б прадпрыемства з вельмі падобнай назвай існавала ў часы вядомага жывапісца Напалеона Орды. Некаторыя вядомыя пейзажы майстра выглядалi б тады крыху інакш.

Гродна ў Instagram: апошні тыдзень студзеня і развітанне са снегам

|

З невялікім спазненнем прэзентуем падборку лепшых і цікавейшых, на наш погляд, фотаздымкаў Гродна з сацсеткі Instagram за мінулы тыдзень.

Мэр не вітаецца па-беларуску, старшыня райвыканкама хавае імя, а ў Ленінскім раёне дэпутаты ў “кутку”: глядзім сайты ўлады

|

“Твой стыль” спраўдзіў актуальнасць і даступнасць інфармацыі на адміністрацыйных інтэрнэт-пляцоўках Гродзенскага гарвыканкама і райвыканкама, а таксама Кастрычніцкага і Ленінскага раёнаў горада на 31 студзеня 2016 года.

Аперэта, спаборніцтва бармэнаў і адкрыццё веган-бару: куды схадзіць у Гродне ў уікэнд 29-31 студзеня

|

У горадзе пацяплела. Гэта значыць, што на выходных можна выбрацца на вуліцу або на каток. Ці правесці вечар у творчых прасторах і тэатры. Самай адметнай падзеяй тыдня стануць спаборніцтвы бармэнаў Metro Flair 2016. Бармэны будуць віртуозна спраўляцца з напіткамі, а прыгожыя дзяўчыны змагацца за званне Best Bar Lady.

Шэршэ ля фам: шукаем тыповую гарадзенку ў загалоўках навін

|

Сярод герояў інтэрнэт-навін, што пазначаны толькі прыналежнасцю да месца жыхарства, можна сустрэць і выбітных гераінь. Чалавек-гарадзенка не саступае свайму земляку-мужчыну па крэатыўнасці ў пошуку выхадаў з напружаных жыццёвых сітуацый і ўменню ў іх патрапляць. Віртуальная жанчына з Гродна дадасць фарбаў у жыццё і складзе вартую кампанію ахвотнаму на прыгоды чалавеку-гарадзенцу і не толькі.

Гродна ў Instagram: мінулы тыдзень у зімовых фотаздымках

|

Паводле прагнозу надвор’я, снег у Гродне хутка сыдзе, бо чакаецца пацяпленне. Але пакуль што Instagram-акаўнты гарадзенцаў застаюцца поўнымі сапраўды зімовых фотаздымкаў. Хочаце, каб і вашыя фота патрапілі ў рубрыку? Пазначайце іх хэштэгам #hrodnats! А таксама не забудзьце падпісацца на наш акаўнт у Instagram.

Канцэрт эксперыментальнай музыкі, тэатральная гасцёўня і кватэрнік: Куды схадзіць у Гродне на выходных 22-24 студзеня

|

Гэтыя выходныя насычаныя культурнымі падзеямі на любы густ: аматараў жывапісу парадуе выстава Кацяраны Сумаравай, аматараў акторскага майстэрства – спекталі ў Драмтэатры, што будуць ісці тры дні запар, аматараў музыкі – канцэрты і кватэрнік. 

Што павінны ведаць гарадзенцы, якія збіраюцца на курорты ў “небяспечныя” краіны: меркаванне эксперта

|

Ці можна ляцець у Егіпет, ці небяспечна знаходзіцца ў Турцыі і што дасць бязвізавы рэжым з Ізраілем? Аб гэтым і не толькі “Твайму стылю” распавёў дырэктар філіяла турыстычнай кампаніі “ТОП-ТУР” ў Гродне Аляксандр Дзікевіч.