Жывы квэст, Чайкоўскі з П’яцолам і кватэрнік: куды пайсці ў Гродне ў уікэнд 5-7 лютага
Выстава “Жывапіс іголкай” Тамары Шымановіч
На выстаўцы будзе прадстаўлена 35 вышываных твораў, выкананых у тэхніцы “крыж” і “паўкрыж”. Асаблівую цікавасць прадстаўляюць працы, вышытыя па матывах карцін Жана-Эцьена Ліатара “Шакаладніца”, Леанарда да Вінчы “Мона Ліза”, Рафаэля Санці “Мадонна” і іншых. Працы вельмі рэалістычныя і на адлегласці нагадваюць творы жывапісу.
Калі: вернісаж 5 лютага, 16.00, выстава адкрыта штодзённа акрамя панядзелка з 10.00 да 18.00
Дзе: Музеі гісторыі Гарадніцы, вул. Ажэшкі, 37
За колькі: вернісаж бясплатна
Выстава Алеся Сурава “Опус №50 “Лірычны”
Алесь Сураў – гарадзенскі мастак, працаваў у Тэатры лялек, зараз мастак-пастаноўшчык Драмтэатра. Заслужыў сабе імідж неардынарнага чалавека, ледзь не нонканфарміста.
Калі: 5 лютага, 17.00
Дзе: галерэя “Крыга”, вул. Савецкая, 3
За колькі: бясплатна
Курсы па ліндзі-хоп
Ліндзі-хоп – свінгавы танец родам з Амерыкі 20-30 гадоў ХХ стагоддзя. Навучаць танцаваць Сяргей і Карына з Кракава.
Калі: 5 і 6 лютага, 18.00−21.00
Дзе: клуб “Партал”, вул. Вялікая Траецкая, 31, 2 паверх
За колькі: запытацца і запісацца можна на пошце karina.shorets@gmail.com
Спектакль “Девичник над вечным покоем”
Пастаноўка расказвае пра трох сябровак, немаладых ужо жанчын. Калісьці яны сябравалі сем’ямі, а калі іх мужы адыйшлі ў іншы свет, жанчыны пачалі ладзіць штомесячныя дзявочнікі на могілках. Да смерці мужчын жанчыны паставіліся па-рознаму. Адна сяброўка не можа ўявіць сваё жыццё без мужа, а іншыя спадзяваюцца сустрэць каханне і пражыць рэшту жыцця ў радасці.
Калі: 5 і 6 лютага, 19.00
Дзе: Драмтэатр, вул. Маставая, 35
За колькі: 55-60 тыс.
Кватэрнік Цімафея Яравікова і Алега Сухарава
Цімафей Яравікоў, лідар гурта “Сердце дурака”, завітае з гітарыстам Аляксандрам Балберавым. Творчасць Цімафея прыйдзецца даспадобы ўсім аматарам шчырых, трапных, глыбокіх тэкстаў ды якаснай рок-паэзіі. Да яго далучыцца ўкраінскі бард Алег Сухараў.
Калі: 5 лютага, 20.00
Дзе: можна даведацца па тэл. +375336247091
За колькі: падзякі ў капялюш
Начная гульнятэка ад клуба “Портал”
Вас чакаюць некалькі дзесяткаў настольных гульняў, добрая кампанія і кава з пячэнькамі.
Калі: 5 лютага, 20.00
Дзе: “Портал”, вул. Вялікая Траецкая, 31, 2 паверх
За колькі: 60 тыс.
Жывы квэст “Проклятие фараона”
Забаўляльны цэнтр Funattic 6 лютага прэзентуе квэст пра археалагічныя раскопкі ў Егіпце з мноствам загадак, магічных артэфактаў, таямніц і інтрыг.
Калі: 6 лютага, 16.00-20.00
Дзе: GoGoPizza, вул. Маркса, 10
За колькі: 180 тыс. руб. (30 тыс. з якіх – перадзамова напояў і закусак у бары).
Тэатральная пятніца
Кожную пятніцу ў “Краме Ц” на вялікім экране глядзяць і абмяркоўваюць цікавыя сучасныя і старыя пастаноўкі. Гэтым разам – запіс монаспектакля “Мёртвыя душы” Аляксандра Філіпенкі, рэжысёр Марк Разоўскі.
Калі: 5 лютага, 20.00
Дзе: “Крама Ц”, вул. Вялікая Траецкая, 16
За колькі: падзякі ў капялюш
Workshop па акторскім майстэрстве
Унікальная магчымасць развіць свой творчы патэнцыял, папрацаваць над акцёрскім майстэрствам і спазнаць глыбей свой унутраны свет. Вядучая – адна з кіраўнічак і акторка кракаўскага незалежнага Тэатру74 Карына Шорац.
Калі: 7 лютага, 14.00
Дзе: “Портал”, вул. Вялікая Траецкая, 31
За колькі: запытацца і запісацца можна на пошце karina.shorets@gmail.com
Канцэрт “Поры году”
Знакамітыя на ўвесь свет беларускія музыкі маладога пакалення – скрыпач Арцём Шышкоў, віяланчэліст Іван Карызна і піяніст Кірыл Кедук – упершыню за шмат гадоў збяруцца разам, каб выканаць “Поры году” Пятра Чайкоўскага і Астара Пьяцолы ў канцэртным туры па гарадах Беларусі.
Калі: 7 лютага, 19.00
Дзе: Драмтэатр, вул. Маставая, 35
За колькі: 60 – 80 тыс.