Сюжэт для падручніка гісторыі

|

У мяне была слабая надзея, што абсурдная сітуацыя вакол альбома “Прэс-фота Беларусі 2011” неяк выправіцца ў Гродзенскім абласным судзе. Аднак цуда не адбылося. Абласная судовая інстанцыя падцвердзіла рашэнне сваіх ашмянскіх калег: альбом “экстрэмісцкі”.

Мова жывых мерцвякоў

|

Новы “сацыяльны” ролік, прынамсі, шакуе. Прыгожая дзяўчына з васількамі, што сімвалізуе нашую мову, пераўтвараецца ў зомбі. І ведаеце, што? Не хочацца нешта яе ратаваць! Так натуральна дзяўчына грае зомбі, яе гераіня выклікае такую агіду, што хочацца яе… дабіць. Нягледзячы на васількі.

“Гарадзеншчына: краіна католікаў і кантрабандыстаў”

Такую назву мае артыкул, апублікаваны на сайце Belarus Digest. BD гэта праект, які мае на мэце прадстаўляць англамоўнаму свету якасную інфармацыю пра Беларусь ды перамагаць міфы. Прапануем чытачам “ТС” скарочаны змест тэкста. Выказвайцеся ў каментарах, наколькі праўдзіва прадставіў аўтар замежнікам Гарадзеншчыну.

Усё ж такі “Жыве”?

На мінулым тыдні гучны фільм пад назвай “Жыве Беларусь” – гісторыя пра смелую моладзь і яе сумную краіну – трапіў у свабодны доступ у сеціва, дзе яго змаглі пабачыць тыя, каго не радуе перспектыва ехаць на сеанс у Варшаву. Прагляд стужкі натхніў двух аўтараў “ТС” на дзве кардынальна розныя ацэнкі.

Хто вы, таварыш Чарапіца?

Як можна любіць і ненавідзіць кагосці, напрыклад Кастуся Каліноўскага, адначасна? Прафесар Валер Чарапіца даказвае, што ўсё магчыма!

“Нёман” – “Нафтан” або Аўтастопам на футбол

У мінулую суботу з самай раніцы ў Мінску ішоў дождж як з вядра. Нягледзячы на гэта, я ўсё ж адважыўся выбрацца ў Полацк на футбол, каб пазаўзець за родны “Нёман”. Цягнікоў пасля 13.00 ужо не было, маршруткі дарагія, таму вырашылі з сябрам ехаць аўтастопам.

Фелікс Акерман: “Беларусы ў Гродне – нацыянальная суполка нароўні з палякамі”

|

У СССР усе народы, акрамя расійскага, разглядаліся як нацменшасці. Беларусь атрымала такое мысленне ў спадчыну і нават сёння беларусы ў сваёй краіне мусяць заваёўваць сабе правы. Такой думкай падзяліўся нямецкі даследчык Фелікс Акерман падчас адкрытай лекцыі ў Гродне.

Жыць у антыўтопіі, або Як фота можа быць экстрэмісцкім?

|

Рашэнне Ашмянскага суда прызнаць альбомы “Прэс-фота Беларусі 2011” экстрэмісцкімі і ўражвае, і не здзіўляе адначасова. Нешта падобнае ўжо адбывалася раней. У 70-я гады мінулага стагоддзя КДБ душыла непадцэнзурны альманах “Мятропаль” у Маскве.

Адкрыты ліст да айца Казіміраса Жыліса ад протаіерэя Георгія Роя

|

Пасля публікацыі інтэрв’ю з ксяндзом Казімірасам Жылісам рэдакцыя “Твайго стылю” атрымала просьбу ад святара Каложскай царквы Георгія Роя апублікаваць яго адкрыты ліст. Паколькі мы заўсёды асэнсоўвалі каштоўнасць дыялогу, ахвотна публікуем дасланы нам тэкст.

Гарадзенская экспертыза фотаздымкаў: першая ў свеце?

|

Годны сюжэт у грамадскім жыцці Гарадзеншчыны завязаўся. Маю на ўвазе сітуацыю вакол альбомаў “Прэс-фота Беларусі 2011”, затрыманых раней на беларускай мяжы і цяпер ацэненых па просьбе КДБ адмысловай экспертнай камісіяй.