Дзесяць “гарадзенскіх” кніг, што варта перачытваць

|

Чытанне прыносіць вялікую радасць. Аднак найбольшую асалоду адчуваеш, калі кнігу перачытваеш.  Значыць, чымсьці яна цябе зачапіла так, што да яе хочацца вяртацца зноў. 

Думаю, што гэта быў няшчасны выпадак…

|

Год назад, 19 студзеня 2013 г., не стала Юры Гуменюка. Вядомы гарадзенскі паэт і журналіст загінуў пры да канца не высветленых абставінах. У праваахоўных органах выказалі версію, што гарадзенец скончыў жыццё самагубствам, але я катэгарычна не згодны з такім меркаваннем.

“Ніводны закон у Беларусі не прымаецца без майго подпісу” – міністр юстыцыі сустрэўся са студэнтамі ГрДУ

У сераду 18 снежня ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбылася сустрэча міністра юстыцыі Беларусі  Алега Сліжэўскага, які ў свой час сам вучыўся ў гэтых аўдыторыях, са студэнтамі і выкладчыкамі юрыдычнага факультэта.

Памяці мастака: Зміцера Іваноўскага ўспамінае Юры Камягін

|

З сумам даведаўся, што ад нас адышоў гарадзенскі мастак Зміцер Іваноўскі. Я ведаў яго досыць даўно, мы час ад часу перасякаліся ў горадзе. Сябрамі мы не былі, аднак я ўважліва сачыў за яго творчасцю.

Жалезныя нашчадкі таварыша Дзяржынскага

|

У верасні 1977, калі ўсе савецкія людзі адзначалі стагоддзе з дня нараджэння  Фелікса Эдмундавіча Дзяржынскага, мой бацька захацеў звазіць мяне на радзіму палымянага рэвалюцыянера пад Мінскам, дзе ў тыя дні акурат адбываліся нейкія ўрачыстасці.

У СССР загадзя ведалі пра забойства Кенэдзі?

|

22 лістапада сёлета выпадае на пятніцу. Гэтаксама, як і пяцьдзясят гадоў назад, у далёкім 1963 годзе, калі ў амерыканскім Даласе адбылося забойства прэзідэнта ЗША Джона Кенэдзі. Злачынства стагоддзя так і засталося нераскрытым. У гэтай трагічнай гісторыі і па сённяшні дзень існуе шмат таямніц. Пра адну з іх я ўжо расказваў чытачам “ТС”.

Як мы адзначалі 7 лістапада 1983 г.

|

7 лістапада 1983 года мне запомнілася дзвюмя асаблівасцямі. У гэты дзень я апошні раз удзельнічаў у тагачаснай традыцыйнай дэманстрацыі. Таксама ў той  дзень першы і апошні раз адзначаў гэта галоўнае савецкае свята. Праўда, гэта была хутчэй звычайная студэнцкая вечарына.

Выйшаў медыцынска-літаратурны зборнік: вельмі лірычны

|

Кніга выдадзена ў Гродзенскай абласной друкарні і называецца “Вечар пятніцы”. З падзагалоўка відаць, што гэта літаратурны зборнік студэнтаў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта. Амаль сорак чалавек вынеслі на суд чытача свае творы.

Іўеўскія гісторыі: чаму Іўе стала горадам?

|

Сёлета ў Іўі з’явілася арыгінальная кампазіцыя “Кола гісторыі”. На адкрытай пляцоўцы ў самым цэнтры горада ўсталяваны камяні, на якіх прымацаваны памятныя шыльды. Шыльды ўзгадваюць самыя важныя падзеі ў гісторыі Іўя.

Як я стаў на абарону Уладзіміра Высоцкага і што з гэтага выйшла

|

У пачатку гэтага года ў адной гарадзенскай кнігарні я ўбачыў кнігу Фёдара Раззакава і Міхаіла Крыжаноўскага “Уладзімір Высоцкі – суперагент КДБ”, надрукаваную ў маскоўскім выдавецтве “Алгарытм”. Канешне, безапелыцяйная назва ўразіла. Чаго толькі пра вядомага барда і артыста не пісалі, аднак такога, здаецца, яшчэ не было.