У Гродне ізноў знішчаюць дрэвы
Сёння ў першай палове дня цяжкая тэхніка з’явілася ў двары дома № 8 па праспекце Касманаўтаў. Рабочыя пачалі актыўна знішчаць своеасаблівы міні-парк, што месціцца тут, і ўжо паспелі спілаваць некалькі высокіх дрэваў, пакуль узрушаныя жыхары дома не выбеглі ў двор.