За кіпучай дэпутацкай дзейнасцю: што год таму абяцалі народныя абраннікі

|

У верасні мінулага года ў Беларусі праходзілі парламенцкія выбары. З той пары прайшоў год, новыя дэпутаты асвоіліся ў парламенце. Узнікае пытанне: што зроблена? Праграмы тады яшчэ кандыдадатаў у дэпутаты друкаваліся ў газетах. Цікава пачытаць іх сёння.

Замкнёнае кола гарадзенскай паэзіі

|

Шукаючы іншую кнігу ў сваёй бібліятэцы, я раптоўна натрапіў на гэты невялікі, кішэннага памеру зборнічак пад сціплай назвай “Кола”. У кніжку, выдадзеную 20 гадоў назад, у 1993 годзе, увайшлі вершы 11 удзельнікаў літаратурнай суполкі “Наднёманскія галасы” Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

 

Жнівень 1973 года. Спецаперацыя “Ліст пісьменнікаў”

|

Сорак гадоў назад, 31 жніўня 1973 года, у галоўнай газеце СССР “Правда” быў надрукаваны ліст савецкіх пісьменнікаў , у якім асуджаліся паводзіны Андрэя Сахарава і Аляксандра Салжаніцына.

Славутасць Іўя – музей на паддашку

|

Гэты звычайны цагляны дом на ўскраіне Іўя вядомы не толькі ў гэтым горадзе, і не толькі ў гэтай краіне, а нават за мяжой – у Польшчы, Літве, Ізраіле, Аўстраліі. Вядомы не ўвесь дом, а хутчэй гарышча – менавіта там гаспадар Іван Буйко размясціў свой краязнаўчы музей.

Вайна і мір братоў Грынеўскіх

|

З трох братоў Грынеўскіх, ураджэнцаў Іўеўскага раёна, дамой з мінулай вайны вярнуўся толькі адзін – Уладзімір. Ён застаўся ў жывых, можа таму, што яго вельмі чакалі жонка і дзеці. А вось Іван і Мікалай сваіх сем’яў не мелі, пасля іх род не працягнуўся.

Рукапісы не гараць: вайсковы шлях аднаго ветэрана

|

29 траўня 1947 г. у Воранаве адбылася падзея, якая прыцягнула ўвагу многіх жыхароў мястэчка. Прайшло адкрытае пасяджэнне ваеннага трыбуналу 7-й стралковай дывізіі ўнутраных войскаў МДБ СССР. На лаве падсудных апынуўся не радавы баец, а малодшы лейтэнант медыцынскай службы Мяркурый Крэмнеў, ваенфельдшар 8-й стралковай роты 284-га стралковага палка.

За знос гаража гарадзенец не атрымае ні капейкі

|

Жыхар дома №7а па вул. Будзёнага ў Гродне Іван Журневіч канчаткова прайграў шматдзённую барацьбу з гарадскімі ўладамі за свой гараж. Забудову ў яго двары ў афіцыйных паперах упарта называлі склепам, а гаспадар даказваў, што гэта гараж і спадзяваўся на адпаведную кампенсацыю за знос.

У Гродне рабочыя спрабавалі знесці дом, у якім былі людзі

|

15 ліпеня каля 18.00 ля дома №5 па вул. Будзёнага ў Гродне з’явілася цяжкая тэхніка. Жыхары адной з кватэр не звярнулі на гэта ўвагу, яны ўжо прызвычаіліся да паўсядзённага шуму за вокнамі. Мінуў тыдзень, як яны атрымалі афіцыйную паперу з прапановай вызваліць жылое памяшканне.

Загінуў пры вызваленні Ліды?

|

9 ліпеня 1944 г. Ліда была вызвалена ад гітлераўскіх захопнікаў. Пазней, ужо ў пасляваенны час, некалькім вуліцам у горадзе былі дадзены імёны савецкіх воінаў з ліку тых, хто найбольш вызначыўся ў ліпеньскіх баях. Так у Лідзе з’явілася вуліца імя Віктара Грыгор’ева. Але насамрэч ён Ліду не вызваляў.

Рэканструкцыя Будзёнага: як гараж стаў склепам

Гаспадар дома №7а па вул. Будзёнага Іван Журневіч 28 чэрвеня атрымаў ліст ад гарадзенскіх камунальшчыкаў. Яму прапанавалі тэрмінова вынесці рэчы са склепа на ўчастку. Склеп знаходзіцца на лініі рамонтных работ і падлягае зносу ў межах рэканструкцыі вул. Будзёнага.