Гарады, дзе перамог Новы Свет

|

Ад старадаўняга Новага Свету ў Гродне засталося няшмат. Нягледзячы на напісаныя пра яго гісторыю кнігі і нават аднаразовае паседжанне камісіі ў гарвыканкаме па захаванні Новага Свету, стары драўляны раён імкліва знікае з карты горада. Дарэчы, нядаўна мікрараён адзначыў 140-годдзе далучэння да горада. 

 Старажылы “Новага свету”: Мы заўсёды жылі тут мірна з усімі 

Каштоўныя разныя дзверы і ваканніцы замяняюцца шклопакетамі або закладаюцца пенаблокамі, а вялізарныя драўляныя асабнякі і даходныя дамы на вуліцах Міцкевіча, 17 верасня, Чкалава чакаюць таго дня, калі па іх прыедзе экскаватар.

 

Гродзенцы і, здаецца, нават гісторыкі прымірыліся з непазбежным. Аднак усё ж такі варта яшчэ раз азірнуцца вакол і паглядзець, якую важную ролю адыгрывае драўляная архітэктурная спадчына ў нашых суседзяў, найперш прыбалтаў.

 

Драўляныя віллы Друскенікаў, Палангі, Юрмалы або Рыгі нічым не лепшыя і не горшыя за забудову гродзенскага Новага Свету, аднак іх патроху адбудоўваюць, і нават сучасныя будынкі са шкла і бетона стараюцца ўзводзіць у “драўляным” стылі. А дзе-нідзе наогул паўстаюць сапраўдныя шэдэўры.

Драўляныя жылыя дамы Палангі першай паловы ХХ ст. – цяпер улюбёныя месцы адпачынку курортнікаў

Драўляная забудова добра спалучаецца з экалагічным транспартам – веласіпедам

Будынкаў у стлі канструктывізму менш, чым у Гродне. У нас на вуліцах Мядовая або Чкалава захавалася з дзясятак такіх дамоў, пытанне – ці надоўга

Пракуратура горада Паланга. У нас нават сельсаветы ў драўляных будынках не размяшчаюць

Драўляная вілла – чатырохзоркавы гатэль

Сучасныя будынкі таксама ўзводзяцця падобнымі да драўляных

Некаторыя будынкі не проста драўляныя, але і з элементамі фахверка

Драўляная забудова Рыгі суседнічае з каменнай, але яе ніхто не руйнуе, выдаткоўваюцца немалыя грошы на яе захаванне

Дворыкі падобныя да гродзенскіх, але куды больш дагледжаныя

 

Напрыклад, у Юрмале можна пабачыць найбольш уражваючыя прыклады не проста захавання драўлянай забудовы, але і яе сапраўднай навуковай рэнавацыі. Ніжэй толькі адзін прыклад.

 

Летам 2013 г. латвійскі мільянер Юлій Круміньш адчыніў у цэнтры Юрмалы апартамент-гатэль Villa Alvīne, названы ім у гонар сваёй маці. Быў цалкам адрэстаўраваны драўляны двухпавярховы дом, а за ім прыбудаваны апартменты з 24-х кватэр. Як бачна на фота – нават перылы балконаў зроблены ў стылі драўлянай разьбы на старым будынку. Гэты папулярны цяпер у Юрмале гатэль абышоўся ўласніку ў 4 млн. еўра. Добрая інвестыцыя.

 

А такія з часам могуць з’явіцца і ў Гродне, толькі не трэба бяздумна руйнаваць драўляную забудову старога горада і бліжэйшых ваколіц. Трэба даць ёй шанец дачакацца руплівага гаспадара, а не абзываць усё запар “развалюхамі”. 

 

На загалоўным здымку – галоўныя вуліцы Палангі, амаль цалкам драўляныя