Супраца культуры і бізнесу: у Гродне абмяркоўвалі, як дагрукацца да сэрца спонсара
Падчас ток-шоў у Горадні абмеркавалі праблемы супрацы арганізатараў культурных ініцыятываў і іх патэнцыйных дабрадзеяў. Сустрэча ў фармаце ток-шоў, арганізаваная кампаніяй “Будзьма беларусамі!”, прайшла ў самым цэнтры старой Горадні – у памяшканні “Клуба паспяховых бізнесменаў” (“КУБ”, Савецкая, 7). Нягледзячы на тое, што першы ў горадзе бізнес-клуб – пляцоўка даволі новая і пакуль слаба вядомая, народу паразмаўляць прыйшло дастаткова: амаль усе месцы былі занятыя, піша budzma.by.