Фотафакт: аўтобусным кіроўцам пачалі выдаваць планшэты?
“Пасадка і высадка пасажыраў ажыццяўляецца строга на прыпынках, пазначаных у планшэце кіроўцы” – такую арыгінальную аб’яву аднядаўна бачаць пасажыры аўтобуса № 48, які курсуе з Індурскай шашы на Паўднёвы рынак. Аб гэтым гарадзенка распавяла ў сваім фэйсбуку, далучыўшы фота.
Які планшэт маецца на ўвазе і ці можна кіроўцам ім карыстацца на працоўным месцы – застаецца таямніцай.