Пад слоем дзёрна – узбярэжжа часоў Ядкоўскага
Бераг Нёмана па вуліцы Рыбацкай, ад Каложы і ніжэй па цячэнні, зараз выглядае прыкладна так, як і напрыканцы ХІХ ст. Чарот, кустоўе, рыбакі па беразе. Дарога не ашфальтаваная, звычайная грунтоўка – нібы і не ў горадзе…
Сапраўднае аблічча ўзбярэжжа “агаліў” выпадак: сям’я Брыцько, якая жыве па Рыбацкай 7/1, вырашыла навесці парадак на схіле да Нёмана насупраць свайго дома:
align=”” alt=”улица Рыбацкая в Гродно, набережная” width=”515″ height=”289″ >
“Мы з мужам і не хацелі асабліва: сын настаяў. Ён і пачысціў усё… – распавядае жыхарка дому, – А дом гэты наш, спадчынны. Раней на ўзбярэжжы і човен быў прывязаны, я добра памятаю”.
Каменны схіл Нёмана і лесвічкі праз кожныя 50 метраў былі зробленыя ў першай палове 30-х па ініцыятыве Юзафа Ядкоўскага, які вырашыў заняцца ўпарадкаваннем узбярэжжа паралельна з раскопкамі на Старым Замку і ўмацаваннем яго схілаў. Менавіта дырэктар музея Ядкоўскі ў супрацы з вайскоўцамі і асабіста брыгадным генералам Францам Клебергам, “апранулі” правы бераг Нёмана ў камень.
”Дзікі” бераг Нёмана 100 год таму
Каменны бераг на Рыбацкай у 1930-я
Зараз жа, калі Праванабярэжная з-большага захавала свой выгляд, Рыбацкая фактычна… вярнулася ў “дзікі” стан 100-гадовай даўніны. Каменныя схілы ды лесвіцы настолькі зараслі травой ды кустоўем, што калі не ведаеш, то і не скажаш, што пад імі ёсць нейкае штучнае пакрыццё, ды яшчэ ў выдатным стане.
Пад дзірванам чакае на гаспадара міжваенная плітка
Рыбацкая сёння – дзікі бераг як і сто год таму
Фрагмент каменнага берагу, адкрыты дбайнымі гаспадарамі
Фота Вольгі Мілавай