Дзевяць будынкаў Гродна, якім трэба вярнуць даўні выгляд

|

Больш эстэтычна каштоўнае аблічча гэтых будынкаў было страчана падчас шматлікіх войнаў і іншых бедстваў, а таксама з-за старанняў некаторых гора-рэстаўратараў, якім было прасцей знішчыць элементы дэкору помнікаў архітэктуры, чым захаваць іх.

 

9. Дом з якарамі

 

Адзін з самых цікавых будынкаў шэраговай забудовы цэнтра. Марскі дэкор адразу прыцягвае погляд. Але раней будынак выглядаў яшчэ больш прывабна.

 

 

 

8. Будынак пошты на Ажэшкі

 

Адзін з самых раскошных на вуліцы. Праглядаецца з вялікай колькасці кропак і выглядае сапраўды прыгожа. Але раней будынак быў цікавейшы. Варта звярнуць увагу на вялікі купал і балкончыкі.

 

 

 

 

7. Дом на Замкавай

 

Важнасць вуліцы Замкавай у ансамблі горада складана пераацаніць. Вядома, адзін – не самы прыгожы будынак, не можа моцна сапсаваць яе выгляду, але ўсё ж пераўтвораны ў безаблічную хрушчоўку дом N15 павінен вярнуць сваё ​​былое аблічча ці хаця б яго падабенства.

 

 

 

6. Архірэйскі падворак

 

Будынак вядомы як палац адміністратара, а таксама палац Валіцкіх. Магчыма, некаторыя здзівяцца, што будынак прысутнічае ў гэтым спісе, бо не так даўно яго адрэстаўравалі. У 2000-х гадах будынку вярнулі, на галоўны фасад, трохкутны франтон, а на месцы разабранага, нягледзячы на пратэсты гісторыкаў, флігеля, была пабудавана так званая дамавая царква.

 

У цэлым комплекс робіць нядрэннае ўражанне. Нядаўна двор рэзідэнцыі замест часовага плота атрымаў больш эстэтычную агароджу. Галоўны і бакавыя корпусы накрыты сапраўднай дахоўкай. Аднак цалкам дэкор будынка не аднаўляўся, з прычыны чаго палац ўсё ж больш падобны да дыхтоўнага райвыканкама, чым да будынка 18 стагоддзя. Іянічныя пілястры, ляпніна на франтоне – усё гэта рабіла цэнтр галоўнага будынка падобным на цэнтральную частку Свяцкага палаца, пабудаванага тым жа архітэктарам – італьянцам Джузэпэ дэ Сака. На цяперашнім архірэйскім падворку ёсць таблічка, якая паведамляе, што перад вамі палац Валіцкіх, і ўжо толькі таму нядрэнна было б вярнуць будынку былы выгляд.

 

 

 

 

5. Будынак былой ваеннай камендатуры

 

Яшчэ адзін будынак 18 стагоддзя з багатай гісторыяй. Будынак медыцынскай акадэміі Тызенгаўза можа прэтэндаваць на званне памяшкання найстарэйшага ВНУ Беларусі. Кожны з бакавых эркераў, упрыгожаных цяпер недарэчным савецкім дэкорам, быў накрыты цудоўным гранёным купалам.

 

 

 

 

4. Былая вячэрняя школа на Сацыялістычнай

 

Шмат гадоў запар тут была вячэрняя школа. Выгляд будынка ў наш час мала радуе вока. Будынак вялікі па памерах, але здаецца нейкім вуглаватым і незавершаным.

 

Інакш выглядаў гэта будынак у пачатку ХХ стагоддзя. Бачны трэці паверх, мансардны дах, прыгожыя балконы, трохкутны франтон. Будынак выглядае шыкоўным гарадскім палацам (не выключана, што частка сцен палаца 18 стагоддзя, выкарыстоўвалася пры яго будаўніцтве).

 

 

 

3. Пальчаткавая фабрыка

 

Далёка не кожны мінак западозрыць у гэтым велізарным аб’екце, змешчаным на галоўнай плошчы горада, будынак больш стары за палац Тэкстыльшчыкаў. Надта ўжо яно нагадвае савецкія пабудовы, перыяду барацьбы з празмернасцямі ў архітэктуры. Між тым будынак меў строгі, але прыгожы дэкор. Проста недапушчальна, каб на цэнтральнай плошчы стаяла такая аскетычная пабудова.

 

 

 

 

2. Будынак Прыёрбанка на Маставой

 

Дзіўны гібрыд хайтэка і барока – былы кармеліцкі касцёл. Між тым, будынак меў найбагацейшы барочны дэкор, які павінен быць адноўлены. У першапачатковым выглядзе будынак мог бы быць выкарыстаны як тэатральная пляцоўка для трупы драмтэатра. Цяжка не пагадзіцца, што глядзець тэатральныя пастаноўкі паводле класічных твораў прыемней ў барочным будынку.

 

 

 

1. Стары замак

 

Ну і само сабой Стары замак – унікальны комплекс і гонар Гродна. Яго пачалі аднаўляць, але на шляху адраджэння цытадэлі стаяць фінансавыя складанасці.

 

 

Зразумела, гэта далёка не ўсе будынкі Гродна, што страцілі былую прыгажосць, але аднавіць іх было б вельмі і вельмі пажадана.