Цэнтральная частка горада – Civic Center Park, мае форму амаль правільнага круга, два сегменты каторага складаюць адміністрацыйныя будынкі. У адным месціцца адміністрацыя штата, гэта Капітолій (Colorado State Capitol), у другім – мэрыя горада, гэта Ратуша, ці Сity Hall. Паміж імі ўсталяваны абеліск у памяць усіх, хто загінуў у розных войнах.
Від на Сity Hall і абеліск удзень …
Мэрыя ніяк не супраць дзяліць з гараджанамі лужок перад сваім будынкам. Сонечнымі днямі тут нават выстаўляюць лежакі, каб ахвотныя маглі пазагараць. Аднак жа і пасядзець наўпрост на газоне таксама не забараняецца
… а тут – з іншага боку і пад вечар
Вышыня Капіталійскага пагорка складае мілю над узроўнем мора. З тае нагоды і сам Дэнвер мяцовыя называюць горадам на вышыні ў мілю – Mile-High City. Перад будынкам Капітолія стаяць дзве гарматы часоў Грамадзянкай вайны (1861-1865). Пазней з іх штогод старалялі пад час святкаванняў дзён Каларада, аж пакуль ад аднаго з такіх стрэлаў у 1932 годзе ледзь не здарыўся пажар. Зараз на гаўбіцах усталяваныя заглушкі.
8 align=”” width=”725″ height=”483″ >
Гарматы ў Дэнверы больш не страляюць
Купал ратонды Капітолія пакрыты пласцінамі з самай сапраўднай пазалотай. Яна мае нагадваць пра часы залатой ліхаманкі, што і стала прычынай паўстання горада.
Від на купал Капітолія праз фантаны Civic Center Park
2. Грошы мясцовай чэканкі
Яшчэ адным напамінам пра той час служыць Дэнверскі манетны двор (Denver Mint). У 1858 у гарах паблізу абнаружылі першыя месцараджэнні золата і сюды хлынулі шматлікія ахвотныя да ўдачы. Каб адліваць у зліткі здабыты залаты пыл, урад напачатку стварыў у горадзе прабірную палату. Пазней, у 1904, яе перапрафілявалі ў манетны двор. Тады і быў збудаваны падобны да Фларэнтыйскага палаца дом, дзе размясцілі грашовую вытворчасць. Пазнаць манеты з Дэнвера можна па літары „D”.
3. Самы цэнтр – Civic Center Park
Паміж Ратушай і Капітоліем размясціўся парк. Газоны, кветкі, усюдыісныя вавёркі… Наўпрост на траве атабарваюцца ахвотныя адпачыць. Зразумець, ці то бяздомныя, ці хто проста стаміўся – амаль немагчыма. Простасць у строях і непасрэднасць у паводзінах для мясцовых жыхароў характэрная.
Дзве скульптуры вершнікаў у цэнтральнай частцы парка – індзеец і каланіст – маюць адлюстраваць важнасць абодвух складнікаў амерыканскай гісторыі. Каланіст прадстаўлены як “Bronco Buster”, пакарыцель мустангаў, а індзейцы адлюстраваны “On the war trail” – на сцежцы вайны. Абодва манументы стварыў Аляксандар Фімістар Проктар (Alexander Phimister Prokter) на замову горада ў 1920 годзе.
4 align=”” width=”725″ height=”483″ >
“On the war trail”, на шляху вайны
5 align=”” width=”725″ height=”483″ >
“Bronco Buster”, пакарыцель мустангаў
4. Сучаснае мастацтва
“Велізная чырвоная штука”, бачная акурат паміж калонамі ўвахода ў парк, гэта скульптура, што насамрэч мае назву “Лао-Цзы” (Lao Tzu).
3 align=”” width=”725″ height=”466″ >
Паводле аўтара, Марка дзі Суверо (Mark di Suvero), яе назіранне ўводзіць гледача ў медытацыю і дае шанец прасачыць дзіўны ход думак знакамітага кітайскага філосафа. Гэта скульптура месціцца перад уваходам у музей сучаснага мастацтва.
0 align=”” width=”725″ height=”483″ >
Побач з ёй, каля Публічнай бібліятэкі, месціцца яшчэ адзін узорчык сучаснага мастацтва – конь на стуле. Паводле задумкі стваральніка, Дональда Ліпскі (Donald Lіpskі), яна павінна нагадаць гледачам пра час, калі ўсе былі дзецьмі, і нават звычайны стул здаваўся недасягальна высокай канструкцыяй.
2 align=”” width=”725″ height=”483″ >
На 14-й вуліцы Дэнвера нельга абмінуць увагай вялікага сіняга мішку, што заглядае ў вокны Convention Center. “Я разумею, што вы маеце на ўвазе” (I see what you mean) называецца скульптура, і гэта вельмі сімвалічна. Яе аўтар, Лоўрэнс Аргент (Lawrence Argent), у свой час тлумачыў, што цэнтр гэта месца дзе людзі абменьваюцца думкамі, ідэямі і планамі, яны адкрытыя да новага.
Цікаўны мішка, такім чынам, сімвалізуе працэс узаемаразумення
Структура мядзведзевай скуры, а дакладней поўсці, мае нагадваць сілуэты Скалістых гор, якія акаляюць Дэнвер. Што да незвычайнага колеру, то на яго скульптар выйшаў зусім выпадкова. Меркавалася, што мішка будзе пясочна-карычневага колеру, але пад час вырабу макета праз памылку друку яго зрабілі сінім. У такім выглядзе фігура спадабалася аўтару яшчэ больш, і ён вырашыў пакінуць колер для канчатковага варыянта.
6. На вакзале – “no kissing” rule – цалавацца забаронена
Вакзал Дэнвера, Union Statіon, (аб’яднаная станцыя) у 1868 годзе стварылі разам чатыры перавозчыкі – the Union Pacific, the Denver & Rio Grande Western, the Denver, South Park & Pacific, the Colorado Central. Ужо ў той час было ясна, што гэта значна аблегчыць не толькі трансфер паміж цягнікамі з чатырох розных вакзалаў, але і спалучэнне з усімі часткамі краіны.
7 align=”” width=”725″ height=”483″ >
У тым выглядзе, што вакзал мае зараз, ён быў збудаваны ў 1914, апошняя рэканструкцыя 2012 года дадала да гістарычнай часткі вакзала сучасную інфраствуктуру – гатэлі і крамы
Гістарычнай цікавосткай Дэнверскай Union Station з’яўляецца той факт, што ад 1902 на платформах вакзала былі забаронены пацалункі. Прычынай сталі частыя затрымкі цягнікоў праз эмацыйныя раставанні – доўгія провады рабілі лішнія слёзы і самім чыгуначнікам. Адмянілі “no kissing rule” толькі праз шэсць гадоў. Зараз цягнікі нікога не чакаюць, і кожны мае сам рабіць выбар: хочаш – едзь, хочаш – цалуйся на пероне.
7. Легальная марыхуана дапамагае развіваць школы
Каларада – адзін з чатырох штатаў краіны, дзе легалізавана марыхуана, яна ж канабіс (па латыні – Cánnabis sativa). Астатнія тры штаты – Вашынгтон, Аляска і Арэгон, а таксама горад Вашынгтон штата Калумбія. Праўда, гэта зусім не азначае, што паліць (ці спажываць яе іншым чынам) можа хто і дзе заўгодна.
Марыхуана свае гадоўлі прадстаўлена і на мясцовых сувенірах
“Рэкрэацыйную” марыхуану, тую, што проста для разняволення, зможа набыць пакупнік ад 21 года па прадастаўленні паштарта ці іншага дакумента для ідэнтыфікацыі асобы. Медыцынская марыхуана даступна для пацыентаў ад 18 гадоў. Могуць утрымліваць марыхуану не толькі цыгарэты, але і слодычы ці напоі. У любым выпадку, ужываць іх на вуліцы ці ў іншых грамадскіх месцах нельга – дазволена гэта рабіць толькі на закрытых прыватных тэрыторыях.
Што да карыснасці канабіса для штата, то з легалізацыяй марыхуаны адбыўся пэўны пад’ём у эканоміцы. Толькі за першы год гандлю (2013) каля 40 мільёнаў долараў з атрыманых прыбыткаў былі накіраваны на развіццё школ і дзіцячых садкоў. Частка атрыманых сродкаў скіроўваецца таксама на прапаганду і арганізацыю здаровага ладу жыцця.
P.S. На шпацыры з фотакамерай амаль заўжды адчуваю сябе шпіёнкай і міжволі праводжу паралелі з аповесцямі Івана Сяркова “Мы з Санькам” і “Мы з Санькам у тыле ворага”. Толькі ў мяне – “медыйна-дзявочы” варыянт прыгодаў. Са сваёй сяброўкай, фотакамерай Sony (між намі дзяўчатамі – “Sonyкай”) мы патрапляем часам у не менш цікавыя абароты, чым героі з дзіцячай кніжкі. Дзяліцца ўражаннямі і здымкамі нам ніколі не шкада – мы з “Sonyкай” сабе новых знойдзем!