Беларусы змогуць прагаласаваць без пашпарта

|

Падчас галасавання на выбарах у Мясцовыя Саветы замест пашпарта можна будзе паказваць іншыя дакументы, а таксама пашпарты старога ўзору.

Ці стане вуліца Горкага вуліцай Карпюка?

|

Учора група гісторыкаў перадала ў гродзенскі гарвыканкам зварот пра ўстанову памятнай шыльды і перайменаванне вуліцы Горкага ў вуліцу Аляксея Карпюка.

Дэпутаты парламента наведаюць сёння Гродзеншчыну

|

Турыстычны патэнцыял Гродзеншчыны будуць сёння ацэньваць дэпутаты падчас выязнога паседжання Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, справах сям’і і моладзі.

Кантрабандысты выкарыстоўвалі былы туберкулёзны шпіталь як схованку

|

Лідскія памежнікі вынайшлі схованку на тэрыторыі былого туберкулёзнага шпіталю.

Дзе навучыцца таньчыць флірт?

|

Сальса – каралева лацінаамерыканскіх танцаў. Так сцвярджаюць прыхільнікі гэтага танцавальнага кірунку. Гарачаму танцу-флірту можна вучыцца і ў Гародні.

Захаваюцца назвы страчаных беларускіх вёсак

|

Скончылася выдаўніцтва ўніверсальнага нарматыўнага даведніка беларускай тапаніміі “Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь”. У ім змяшчаюцца назвы населеных пунктаў на беларускай і расейскай мовах, а таксама ў перадачы з беларускай мовы на лацінку.

“Пакаленне Джынс” на гродзенскай сцэне

|

Сусветна вядомы “Свабодны тэатр” упершыню ладзіць дзве пастаноўкі ў Гродна.

Вызначаны рэпарцёр месяца на “Тваім Стылі”

|

Лепшым рэпарцёрам “Твайго Стылю”ў сакавіку адразу ў двух рэдакцыях стала карэспандэнтка Клаўдыя Пражмовска. Яе радыё-рэпартаж і газетны артыкул эксперты незалежна адзін ад аднаго ацанілі як найлепшыя сярод прэтэндэнтаў на перамогу.

Інжынер-праграміст з Ліды была прызнаная адным з лепшых аэрадызайнераў

|

Лідчанка Ірына Ткацэвіч стала адной з пераможцаў Міжнароднага фестывалю паветраных балонікаў «BACI-2010» у Фларэнцыі.

У Гродна прыедуць дзелавыя колы 11 краін Савета Балтыйскага мора

|

Гродна абраны для правядзення міжнароднага эканамічнага форуму як адзін з найбольш паспяховых рэгіёнаў з устойлівай эканомікай. Правядзенне форуму запланавана на 20-21 мая.