Інжынер-праграміст з Ліды была прызнаная адным з лепшых аэрадызайнераў

|

Ірына была адзінай прадстаўніцай на фестывалі з Беларусі, таму ёй давялося далучыцца да расейскай каманды. Тэмай конкурсу быў цырк, яго ўдзельнікі стваралі з балонікаў артыстаў арэны, паведамляе grodnonews.by. Цягам двух дзён аэрадызайнеры з Амерыкі, Англіі, Італіі, Бельгіі, Галандыі, Славеніі, Расіі і Беларусі стваралі паветраныя кампазіцыі. Расейска-беларуская каманда зрабіла 4-метровага клоуна на ровары (на здымку), які быў прызнаны лепшым.

Перамога на міжнародным фэсце дае магчымасць удзельнікам беларуска-расейскай зборнай удзельнічаць у чэмпіянаце майстроў вышэйшага класу, дзе будуць змагацца майстры кампазіцыяў з паветраных балонікаў.

Зараз Ірына збіраецца рабіць з балонікаў партрэты.

Ірына Ткацэвіч займаецца аэрамастацтвам з 2003 года. Працуе інжынерам-праграмістам у лідскім філіяле “Гроднаэнерга”. Яе кампазіцыі з балонікаў неаднаразова ўпрыгожвалі гарадскія святы.

Здымак з sharcompany.ru