На дабрачынным балі будуць збіраць грошы для рэстаўрацыі Навагрудскага замка
Сродкі на рэканструкцыю Навагрудскага замка плануецца збіраць падчас дабрачыннага балю ў Нясвіжскім палацы, які ладзіцца 10 лістапада. Весці баль будзе расейскі актор Марат Башараў, а сустракаць гасцей будзе мадэль і акторка з Ірландыі Разанна Дэвідсан.