З’явіцца новы маршрут на Вільню

Адпраўленне з Гродна ў 10 ранку, назад аўтобус выязджае з віленскага аўтавакзала у 20 гадзін. Аўтобус будзе курсаваць па панядзелках, серадах і пятніцах. Квіткі можна набыць у касах гродзенскага аўтавакзала, кошт да Вільні – 50 тысяч рублёў, да Друскенікаў – 25 тысяч.

 

Дагэтуль прамых рэйсаў у Вільню з Гродна было два: у 5.45 ранку па аўторках, пятніцах і нядзелях курсуе маршрут Брэст-Вільня. З-за таго, што гэта транзіт, гарадзенцы часам застаюцца без квіткоў, дый адыходзіць гэты аўтобус вельмі рана. Наступны маршрут – Гродна-Рыга – прыходзіць у Вільню толькі пасля апоўначы. У асноўным гарадзенцы даязджалі ў Вільню перасадкамі: спачатку з Гродна да Друскенікаў, а пасля у Вільню, аднак гэта даволі дарагі варыянт, бо толькі дарога з Друскенікаў да Вільні каштуе каля 30 літаў.