Форум умацавання партнёрстваў у Еўрарэгіёне «Нёман» пройдзе ў Гродне 26 верасня
Пляцоўкай для форума стане Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.
На мерапрыемства запрошаны генеральны консул РБ у Беластоку, генеральныя консулы Польшчы і Літвы ў Гродне, прадстаўнікі ўладаў, кіраўніцтва прадпрыемстваў, кіраўнікі адміністрацый і самакіраванняў некаторых літоўскіх гарадоў, Сувальскай палаты турызму і земляробства.
Форум ладзіцца ў межах праекта «Садзейнічанне транспамежнаму супрацоўніцтву грамадскіх арганізацый і ініцыятыў, бізнеса, органаў мясцовай улады ў Еўрарэгіёне “Нёман”».
Паводле http://www.belta.by
Здымак http://referat.ru