Яшчэ адзін нарвежац будзе гуляць за “Нёман”
Па выніках мінулага сезону нарвежскі нападнік Фрэдэрык набраў 51 ачко, згуляўшы ў 44 матчах. Гэта ўжо другі нарвежац у гродзенскім “Нёмане”. У канцы мая клуб папоўніў 27-гадовы нападнік Стэфэн Торэсен.
А вось яшчэ аднаму легіянеру, голкіперу зборнай Славеніі Андрэю Хачавару, давядзецца з “Нёманам” развітацца. Прычынай разрыву кантракта стала ўведзеная выканкамам Федэрацыі хакея Беларусі забарона на замежных брамнікаў у нацыянальнай экстралізе. Зараз “Нёман” будзе вымушаны плаціць легіянеру няўстойку.
Паводле інфармацыі БЕЛТА
Здымак з hockeymagasinet.no