Экрану ў цэнтры Гродна падключылі гук
Як распавяла адна з супрацоўніц “ГорСвета”, калонкі на экран усталявалі пакуль пробным чынам:
– Паглядзім, як пойдзе гукавая рэклама, ці не будзе гарадзенцам моцна перашкаджаць гук. Можа, пачнуць скардзіцца.
Транслявацца гук будзе з 7 ранку да 11 вечара. Не ўсе ролікі будуць гукавыя:
– Якія ролікі кліенты прынясуць, такія і будзем ставіць, з гукам ці без.
Як адзначыў дызайнер “ГорСвета”, заўважылася павелічэнне цікавасці да размяшчэння гукавой рэкламы на табло ў цэнтры горада:
– Раней даводзілася проста лапаць кліентаў, каб размясціць рэкламу на экране. А калі пайшла інфармацыя, што з’явіцца магчымасць ставіць гукавыя ролікі, кліенты пачалі больш актыўна цікавіцца рэкламай на экране.
Відэа і здымкі Юлі Каляды