Дачка і ўнукі Бельскага наведалі Гродна
Учора дэлегацыя габрэяў з Ізраіля, Канады і ЗША наведала Гродна ў межах міжнароднага маршу жыцця. Сярод удзельнікаў дэлегацыі была дачка і ўнукі Асаэля Бельскага, аднаго з кіраўнікоў знакамітага габрэйскага партызанскага атрада, які дзейнічаў на Гродзеншчыне.