Гродзенцы сёння змогуць назіраць цікавую астранамічную з’яву

Цень Зямлі ў цэнтральны момант зацьмення трапляе не проста ў цэнтр дыска Месяца, але яшчэ з невялікім змяшчэннем ў у бок больш светлай (паўднёвай) часткі дыску, такім чынам Месяц пацямнее наколькі гэта магчыма.

 

Па-другое, зацьменне будзе адбывацца ў той час, калі Зямля максімальна будзе аддаленая ад Сонца.

 

Па-трэцяе, Месяц будзе вельмі нізка над гарызонтам.

 

Беларусы змогуць назіраць гэтую астранамічную з’яву ў 23:12. Поўная фаза зацьмення будзе доўжыцца 1 гадзіну 40 хвілін. Месяц будзе знаходзіцца ў сузор’і Змеяносца.

 

Назіраць зацьменне можна будзе толькі пры ўмове добрай бачнасці, паводле gismeteo.by сённяшні вечар і ноч над Гародняй абяцаюць быць яснымі.

 

Апошняе такое месячнае зацьменне было 16 ліпеня 2000 года, наступнае поўнае месячнае зацьменне адбудзецца 27 ліпеня 2018 года.