Ад сёння патаннелі квіткі на фірмовы цягнік Гродна-Масква

Калі раней квіток у купэйным вагоне цягніка Гродна-Масква каштаваў 812 490 беларускіх рублёў, то ад сёння такі квіток можна набыць за 635 тысяч, плацкарта зараз каштуе 327 тысяч рублёў (378 220 рублёў да змены коштаў).

 

Варта адзначыць, што цягніком Гродна-Масква ехаць у расейскую сталіцу атрымліваецца даражэй, чым на фірмовым цягніку Мінск-Масква. Купэ да Масквы з Мінска каштуе 513 010 рублёў, што амаль на 122 тысячы танней, чым з Гродна. У той час як з Гродна да Мінска можна даехаць купэйным вагонам у сярэднім за 30 тысяч рублёў.

 

Нагадаем, што ад 25 траўня Беларуская чыгунка ўзняла кошты на квіткі ў цягніках міждзяржаўных зносін.