Пішыце Кіркевічу на новы адрас
Спачатку былі чуткі, што яго накіруюць у жодзінскую турму.
Пры калоніі ў Наваполацку працуе ўнітарнае прадпрыемства “Технотара”. Асартымент прадукцыі, падаюць naviny.by, даволі шырокі – асуджаныя выпускаюць тут розныя віды тары, металічныя агароджы, сетку, ложкі, крэслы, табурэты, шыюць спецадзенне і коўдры, вараць мыла і робяць цвікі.
Тут жа будуць адбываць пакаранне былы кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў, асуджаны на 5 гадоў пазбаўлення волі, і Мікіта Ліхавід, асуджаны на 3,5 гады.
Дасылаць лісты Алесю можна на новы адрас: 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8.
Нагадаем, Алесь Кіркевіч атрымаў 4 гады пазбаўлення волі за “ўдзел у масавых беспарадках” 19 снежня, вырак быў вынесены 4 мая ў Кастрычніцкім судзе Менска на пяты дзень судовага паседжання.
Здымак з nv-online.info