“Твой Стыль” трапіў у фінал прэміі ў сферы вэб-журналістыкі па двух намінацыях

“Твой Стыль” увайшоў у пяцёрку фіналістаў першай міжнароднай прэміі ў вобласці вэб-журналістыкі Yousmi Web-Journalism Awards.

Падарунак гродзенцаў імператару знайшоўся ў Нямеччыне

Драўляная талерка, падораная сялянамі Гродзенскай губерніі імператару Мікалаю ІІ, вернутая ў Царскае Сяло пасля знікнення паўстагоддзя назад.

Польскія дэпутаты асуджаюць дзеянні беларускіх уладаў у адносінах да польскай меншасці

Польскі Сейм прыняў рэзалюцыю, якая асуджае дзеянні беларускіх уладаў у адносінах да польскай нацыянальнай меншасці.

Каця Бяляўская: мастацтва з пяску і святла

Тэхнікай малявання пяском, прыдуманай канадскай мультыплікатаркай, валодаюць нямногія. Сярод іх – гарадзенская навучэнка Каця Бяляўская. Размова з мастачкай – на радыё “Твой Стыль”.

Еўрасаюз звярнуў увагу на сітуацыю вакол польскай меншасці ў Беларусі

Вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па пытаннях агульнай палітыкі і бяспецы Кэтрын Эштон “падзяляе занепакоенасць” у сувязі з сітуацыяй вакол польскай нацыянальнай меншасці ў Беларусі.

Фестываль маладых і крэатыўных піяршчыкаў у Гродна

Першы гродзенскі міжнародны фестываль маладых PR-спецыялістаў “PRОобраз-2010” ладзіцца 15-19 сакавіка ў купалаўскім універсітэце.

Гродзенцы сталі больш спажываць “і хлеба, і відовішч”

Гродзенцы сталі часцей наведваць тэатры і кіно, а ў параўнанні з іншымі рэгіёнамі Гродзеншчына адзіная, дзе абароты рэстарацыяў і кафэ выраслі, а не знізіліся ў параўнанні з мінулагоднімі.

Польскі нарыс беларускага пытання

Выйшла з друку асобнае кніжнае выданне дакумента часоў міжваеннай Польшчы 20-х гг., які распавядае пра беларускі нацыянальны рух пачатку 20 ст. Значнае месца ў кнізе займаюць гарадзенскія старонкі.

Урачыстасці з нагоды ўшанавання памяці Касцюшкі

|

4 лютага ў сядзібе-музеі Тадэвуша Касцюшкі пройдуць урачыстасці з нагоды 264-ых угодкаў нараджэння нашага славутага земляка, змагара за свабоду, вядомага не толькі ў Беларусі, але і ва ўсім свеце.

Аналагаў СЭЗ “Гроднатурінвест” у Беларусі няма

|

Гродзенскі аблвыканкам марудзіць з падрыхтоўкай дакументаў па стварэнні СЭЗ “Гроднатурінвест”. Пра гэта заявіў учора міністр спорта і турызма Алег Качан. Па яго словах, адміністрацыя Гродзенскай вобласці мусіла падрыхтаваць адпаведную дакументацыю яшчэ ў 2009 годзе. Кіраўніцтва аблвыканкама мае іншы пункт гледжання.