Урачыстасці з нагоды ўшанавання памяці Касцюшкі
Мерапрыемства адбудзецца ва ўрочышчы Марачоўшчына каля г. Косава, Івацэвіцкі раён. Традыцыйна ў мерапрыемствах прымаюць удзел дыпламаты амбасадаў тых краін, якія таксама ўшаноўваць памяць Тадэвуша Касцюшкі. Будуць удзельнічаць ва ўрачыстасцях жыхары Берасцейшчыны, прадстаўнікі ўладаў, грамадскіх арганізацыяў і палітычных партый.
Акрамя таго, у пачатку лютага адзначаюцца чарговыя ўгодкі пачатку паўстання 1863 года пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. У Косаве на каталіцкіх могілках ёсць помнік паўстанцам, усталяваны ў 1928 годзе.
Да гэтых падзеяў рэдакцыя гісторыка-краязнаўчага бюлетэню “Рэха Берасцейшчыны” выдала два памятныя буклеты, якія можна скачаць у фармаце pdf на сайце “Газеты для вас” – штогадовага інфармацыйнага партнёра мерапрыемстваў у Марачоўшчыне.
Паводле інфармацыі “Газеты для вас”
Здымак з belarus.by