Еўрасаюз звярнуў увагу на сітуацыю вакол польскай меншасці ў Беларусі
Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу МЗС Польшчы, пра гэта яна заявіла 10 лютага падчас тэлефоннай размовы з міністрам замежных справаў Польшчы Радаславам Сікорскім. Па яе словах, яна гатовая падняць гэтае пытанне ў “размове з беларускімі ўладамі”.
Дзеянні ўладаў у адносінах Саюза палякаў у Беларусі сталі галоўнай тэмай размовы Эштон з Сікорскім, паведамляе прэс-служба. Бакі абмеркавалі магчымую рэакцыю Еўрасаюза на падзеі.
Таксама прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі 9 лютага запрасіў на сустрэчу лідэра неафіцыйнага СПБ Анжаліку Борыс.
– Безумоўна, мы чакаем, што ўвага да нашага пытання прадстаўніка Еўрасаюза станоўча паўплывае на яго вырашэнне, – пракаментаваў “Твайму Стылю” прэс-сакратар непрызнанага ўладамі СПБ Ігар Банцар. – Улады ўсё-ткі захочуць неяк яго вырашыць, хоць і не ведаю пакуль як. Але каб урэшце скончылася цкаванне і рэпрэсіі. Такая шырокая падтрымка напаўняе нас аптымізмам. Да таго ж прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі запрасіў асабіста Анжаліку Борыс з актывістамі і Тэрэсу Собаль на сустрэчу. Для нас важна, што такая ўплывовая асоба хоча з першых вуснаў ведаць нашу сітуацыю. Гэта важны для нас знак салідарнасці і магчыма, гэта таксама неяк паўплывае на вырашэнне пытання польскай меншасці ў Беларусі.
Адносіны паміж Мінскам і Варшавай абвастрыліся пасля канфлікту ў Івянцы. Мясцовы Дом польскі не могуць падзяліць афіцыйны Саюз палякаў Беларусі і незарэгістраваны. Кожны з бакоў сцвярджае, што мае права на ўласнасць.
8 лютага судовыя прыставы апісалі маёмасць Дома польскага, забараніўшы ўваход актывістам непрызнанага СПБ. Кіраўніцтва арганізацыі ацаніла гэта як захоп і звярнулася за падтрымкай да польскіх уладаў.