Ігару Банцару далі 10 сутак
Ігару Банцару далі 10 сутак арышту за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 28 чэрвеня каля будынку суда, дзе адбываўся працэс над Анджэем Пачобутам.
Ігару Банцару далі 10 сутак арышту за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 28 чэрвеня каля будынку суда, дзе адбываўся працэс над Анджэем Пачобутам.
Сёння ў 14 гадзін чакаюцца суды над затрыманымі падчас “маўклівай акцыі” 3 ліпеня. У прэс-службе УУС паведамілі, што дакладнай колькасці пра затрыманых пакуль не маюць. Журналісты з размоваў па міліцэйскай рацыі называюць лічбу ў 120 затрыманых удзельнікаў акцыі.
Супрацоўнікі гродзенскіх ЖЭСаў распачалі рэйды па падвалах жылых дамоў з мэтай спраўдзіць нумарацыю падвальных ячэек у адпаведнасці з нумарамі кватэраў уласнікаў. Плануецца, што непранумараваныя ячэйкі будуць ускрывацца, а іх уласнікі будуць абкладацца штрафамі.
Сёння апошні дзень, калі гродзенцы могуць выказаць сваё меркаванне наконт увядзення бесперасадачнага вагона з Гродна на Кішынёў.
Грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” абвесціла пачатак прыёму заявак на атрыманне прэміі імя Канстанціна Тызенгаўза, знакамітага беларускага арнітолага з Жалудку.
Заўтра адбудзецца адкрыццё выставы прац фотамастакоў школы-студыі фотаклубу “Гродна”. Сёлетняя “Fotofusion 2011” збярэ фотапрацы 26 маладых і прафесійных гродзенскіх фатографаў.
Усе касацыйныя скаргі фігурантаў справы 19 снежня, якія разглядаліся сёння ў мінскім гарадскім судзе, былі адхіленыя.
У апошнюю нядзелю чэрвеня па ўсёй Беларусі ладзіцца Дзень моладзі. З гэтай нагоды Белстат падрыхтаваў некаторыя лічбы, з якіх бачна, што нявест не хапае на вёсках, у краіне больш хлапцоў, а моладзь бярэ шлюб ва ўсё больш сталым узросце.
Затрыманых мітынгоўцаў на памежным пераходзе “Брузгі” ўнеслі ў базу дадзеных невыязных.
Сёння Аляксандр Фядута перадаў ахвяраваную Някляевым гродзенскаму музею Васіля Быкава прэмію “За свабоду думкі”. Урачыстасць ладзілася ў знакавы для музея дзень – акурат 8 год таму 22 чэрвеня памёр вялікі пісьменнік.