Што вы думаеце пра цягнік Гродна-Кішынёў?
Паводле словаў намесніка начальніка Баранавічскага пасажырскага ўчастка Мікалая Дудуглы, адміністрацыя гродзенскага чыгуначнага вакзала вырашыла высветліць, наколькі ў гродзенцаў запатрабаваны кірунак на Малдову наўпрост з Гродна:
– Калі вынікі апытання пакажуць, што гродзенцам патрэбны бесперасадачны вагон з Гродна ў Кішынёў, то будзем дамагацца, каб такі вагон увялі. Заўтра будзем даставаць апытальныя лісткі са скрынкі. Пакуль магу сказаць, што папярэдне са 100 лісткоў на 90 быў пазначаны адказ “за”.
Пакуль гродзенцы могуць выязджаць у Малдову цягніком Мінск-Кішынёў.
Агучыць вынікі мінулага апытання пра патрэбу цягніка Гродна-Вільня Мікалай Дудугла пакуль адмовіўся – справа яшчэ разглядаецца.
alt=”Image 15578″ >