Судовы вырак Алесю Кіркевічу пакінулі без зменаў

Судовая калегія больш за гадзіну раілася, што рабіць са скаргамі Паўла Вінаградава, Алеся Кіркевіча, Дзмітрыя Дразда, Аляксандра Пратасені і Уладзіміра Хамічэнкі, паведамляюць naviny.by. На судзе прысутнічалі прадстаўнікі АБСЕ. І праваабаронцы мяркуюць, што, магчыма, па гэтай прычыне суддзі раіліся так доўга.

 

Прысуды пяці фігурантам былі вынесеныя 5 мая суддзёй Кастрычніцкага раёна Мінска алай Булаш. Іх прызнаныя вінаватымі ва ўдзеле ў масавых беспарадках. Алесь Кіркевіч атрымаў 4 гады пазбаўлення волі.

 

Дасылаць лісты падтрымкі Алесю можна на адрас: 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8.

 

Здымак з nv-online.info