Заўтра адкрыццё Fotofusion 2011
– Працы на выставе прадстаўленыя розныя – і пратрэт, і пейзаж, і нейкія філасофскія рэчы, – распавядае кіраўнік фотаклубу Алег Пятроў. – Пад такой назвай выстава “Fotofusion” ладзіцца ўжо не першы год – пачынаючы ад 2008 году, калі фотаклуб “Гродна” паўдзельнічаў у рэспубліканскім фотаконкурсе “Мая Беларусь”. Назву fusion ўзялі з джазу, разумеючы пад гэтым “сплаў маладосці і досьведу”. Мяркую, што працы тут цікавыя. Экспазіцыю паглядзела дырэктарка выставачнай залі Ірына Сільвановіч – ёй спадабалася, сказала, што узровень сёлетніх прац высокі.
Выстава, магчыма, будзе яшчэ экспанавацца ў Польшчы і Маскве.
Адкрыццё фотавыставы “Fotofusion 2011” адбудзецца ў выставачнай залі па Ажэшка 1 ліпеня у 17 гадзін.
alt=”Image 15572″ >
Здымкі аўтара