Ігару Банцару далі 10 сутак

Журналіст і грамадскі актывіст быў затрыманы ўчора зранку, яго пакінулі ў Кастрычніцкім РАУС па вуліцы Гая на суткі. Сёння проста ў райаддзеле суддзя Наталля Козел вынесла прысуд Ігару Банцару па акцыі 28 чэрвеня каля будынку суда, дзе адбываўся працэс над журналістам “Газеты Выборчай” Анджэем Пачобутам. Паводле прысуду Ігар Банцар атрымаў 10 сутак адміністрацыйнага арышту.

 

Нагадаем, тыдзень таму Ігар Банцар ужо быў пакарыны штрафам у памеры 60 базавых велічыняў.