Студэнты-мастакі абароняцца ў выставачнай залі
Абарона прац будзе адбывацца з 17 па 21 чэрвеня. У экспазіцыі будуць прадстаўленыя работы ў розных відах выяўленчага мастацтва: жывапіс, графіка, кераміка, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.
– Нашыя выпускнікі абараняюцца ў выставачнай залі па Ажэшка ўжо пяты год. Сёлета будзе вялікі выпуск – 60 студэнтаў. Не ўсе працы будуць прадстаўленыя ў залі па Ажэшка, а толькі станкавага характару. Іншыя працы размешчаныя на аб’ектах, напрыклад. у корпусах універсітэта, таму тут іх не будзе, – распавяла старэйшы выкладчык кафедры выяўленчага мастацтва Гродзенскага ўніверсітэта імя Я. Купалы Жанна Сідаровіч.
Працы выпускнікоў у выставачнай залі можна будзе паглядзець да канца чэрвеня.
alt=”Image 15389″ >
Здымкі прадастаўленыя Гродзенскай выставачнай заляй