Дзеці ратуюцца ад спёкі

Найбольш дзеці аблюбавалі фантан ў парку Жылібера каля ўваходу з боку вуліцы Ажэшкі. Яго памеры троху нагадваюць невялікі басейн і вада не моцна б’е, як у вялікім фантане ў тым жа парку.

 

Тры дзяўчынкі, якія прыйшлі першымі, падрыхтаваліся як мае быць: купальнікі, акуляры для плавання, парэа. За імі падцягнуліся іншыя дзеці – калі не пакупацца, то хоць памачыць ногі. Пакуль дзяцей ніхто не ганяў, аднак большасць дарослых мінакоў палічыла абавязкам падысці да фантана і папярэдзіць дзяцей, што вада ў ім брудная, і ўвогуле можна захварэць. Але дзяцей нічога не палохала.

 

alt=”вадаём” >