Вызначаны рэпарцёр месяца на “Тваім Стылі”
Адметна, што Клаўдыя прыехала ў Беларусь папрацаваць валанцёрам і беларускую мову вывучае ўсяго 5 месяцаў, аднак усе матэрыялы для радыё і газеты спрабуе рабіць – па-беларуску.
– Вельмі паказальна, што разгледзець непавагу да чалавека – тое, што мы прывыклі бачыць – змагла якраз дзяўчынка з іншай краіны, Клаўдыя паглядзела на сітуацыю з судом, пра што яна пісала на газету, іншымі вачыма, – мяркуе рэдактарка газеты “Твой Стыль” Алена Раўбецкая.
Намінантамі на званне рэпарцёра месяца ў газетнай рэдакцыі былі наступныя: Аксана Савашынская “Абставіны ці асабісты выбар” і “Куфэрак” цудаў у стылі жыцця”, Вано Лісіцын “СамаНастаўнік ігры на гітары”, Маша Дробава “Атмараві: я вырас на савецкім эстрадным жаху” , Ліза Нікольская “Нафарбаваныя вусны не перашкаджаюць вадзіць машыну” і Клаўдыя Пражмовска “Суд не мае права і бліноў не прадае”. Экспертам выступала выпускаючы рэдактар “Вечернего Гродно” Інна Максімчык.
За якія перавагі рэпартаж Клаўдыі атрымаў перамогу?
– Дзяўчына абрала больш складаную тэму, выкарыстала больш крыніц інфармацыі, у тым ліку афіцыйных, што няпроста. Цікавы загаловак, добры лід, ёсць неабходныя каментары. Звычайная жыццёвая справа, якая выклікае эмоцыі, – так пракаментавала выбар Інна Максімчык.
Вядомы журналіст радыё “Свабода” Ягор Маёрчык выбіраў лепшы радыёматэрыял “Твайго Стылю” ў сакавіку. Намінантамі на перамогу былі: Віка Ліс “На хто хапае стыпендыі гарадзенскім студэнтам?”, Вано Лісіцын “Сяргей Міхалок: Я жыву ў свабоднай краіне”, Клаўдыя Пражмовска “Слінга-танцы: рэпартаж з фітнес-залі”, Волька Філіповіч і Таня Саковіч “Вяселлі па-гарадзенску: самыя танныя і самыя дарагія вясельныя сукенкі і гарнітуры”, Маша Дробава “ДетиДетей у Гародні: рэпартаж з канцэрта”.
Арыгінальная тэма, самы рэпартажны сюжэт, вельмі якасны тэкст – гэта, па меркаванні эксперта, і абумовіла перамогу Клаўдыі.
Здымак Хрысціны Марчук