Дэпутаты парламента наведаюць сёння Гродзеншчыну

|

Па словах старшыні камісіі Алега Вялічкі, дэпутаты намерваюцца на прыкладзе аднаго рэгіёну пазнаёміцца з практыкай існуючага заканадаўства ў турыстычнай сферы, перадае Белта. Плануюцца дыскусіі з прадстаўнікамі туріндустрыі на тэмы, якія перспектывы яны бачаць, якія могуць быць шляхі вырашэння праблем у сферы турыстычнага бізнесу.

Мяркуецца ацаніць узровень экскурсійнага суправаджэння па маршруце Мінск-Гродна, якасць абслугоўвання турыстаў у аб’ектах прыдарожнага сэрвісу ў Іўеўскім раёне – “Масткі” і “На скрыжаванні”, дэпутаты наведаюць лепшую аграсядзібу Беларусі “Над Нёманам” у Лідскім раёне. Таксама дэпутатам прадставяць прыватны гатэль “Славія”, аквацэтр, некалькі рэстарацыяў. Запланаваныя паездкі ў “Кронан Парк Гатэль” і “Гарадзенскi маёнтак “Каробчыцы”.

Да таго ж члены камісіі абмяркуюць праект стварэння свабоднай эканамічнай зоны “Гроднатурінвест”, у якую пасля адпаведнага ўказа ўвойдзе Аўгустоўскі канал.