Беларусы змогуць прагаласаваць без пашпарта
Адпаведная пастанова сёння прынятая на паседжанні Цэнтральнай выбарчай камісіі. У выпадку адсутнасці пашпарту Цэнтрвыбаркам прапанаваў усталяваць, што дакументам, які пацвярджае асобу, будзе з’яўляцца ваенны білет для вайскоўцаў, службовае пасведчанне дзяржаўнага служачага, пенсійнае пасведчанне, студэнцкі білет, даведка ворганаў унутраных спраў пра страту пашпарта, віды на жыхарства для грамадзянаў Расійскай Федэрацыі.
Тыя грамадзяне, якія па рэлігійных перакананнях адмаўляюцца атрымліваць пашпарт ўзору 1996 года, ЦВК прапанаваў прыходзіць са старым пашпартам. Па словах сакратара ЦВК Мікалая Лазавіка, такіх грамадзянаў у Беларусі некалькі соцень чалавек. ЦВК ужо атрымала пытанне ад аднаго гродзенца пра магчымасць галасавання на выбарах паводле пашпарта старога ўзору. Пасля сённяшняй пастановы адказ у такіх выпадках будзе станоўчым.