Кантрабандысты выкарыстоўвалі былы туберкулёзны шпіталь як схованку

|

Амаль паўтары тысячы пачак цыгарэт “Джынг Лінг” з расейскімі акцызнымі маркамі вынайшлі лідскія памежнікі і супрацоўнікі Ашмянскай мытні падчас сумесных аператыўных мерапрыемстваў ў вёсцы Беняконі Воранаўскага раёна. Схованка з цыгарэтамі была зроблена ў закінутым будынку на тэрыторыі былога туберкулёзнага шпіталю. Супрацоўнікі мяркуюць, што кантрабандысты разлічвалі, што дрэнная пагалоска шпіталю лепш за замкі абароніць схованку ад чужых вачэй і адштурхне правяральнікаў. Праваахоўнікі лічаць, што схованка рэгулярна папаўнялася незаконным таварам з Расіі, а адтуль ён перапраўляўся ў Літву.

Сума ацэнкі канфіскаванага тавара склала 2,1 мільёнаў беларускіх рублёў. Зараз аператыўнікі праводзяць следствы па пошуку асобаў, якія арганізавалі канал кантрабанды.