Дзяржаўная інспекцыя працы “Мастадрэву” не ўказ
Сотні мільёнаў беларускіх рублёў паводле пазазаконнага загада кіраўніка ААТ “Мастоўдрэў” Сяргея Асосава не атрымалі ў свой час працоўныя прадпрыемства, што стала падставай для разбіральніцтва дэпартамента па працы і пракуратуры. Паводле прадпісання дзяржаўных установаў грошы за тыднёвы прастой па віне наймальніка павінны былі быць выплачаныя да 17 сакавіка.
Аднак да гэтага часу працоўныя не атрымалі азначаныя сумы. Кіраўніцтва прадпрыемства ад каментароў устрымліваецца, а дэпутат Мастоўскага раённага савета дэпутатаў Зміцер Кухлей канстатуе шматлікія парушэнні заканадаўства з боку наймальніка:
– Я неаднаразова звяртаўся ў дзяржаўныя установы з патрабаваннем прымусіць дырэктара прадпрыемства выконваць заканадаўства.І дэпартамент па працы, і пракуратура вынеслі прадпісанні, але Сяргей Асосаў пакуль не звяртае на іх увагі.
За падман працоўных прадпрыемства яго кіраўнік Сяргей Асосаў быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, але гэта ніякім чынам не паўплывала на змену эканамічнай сітуацыі ў лепшы бок: па-ранейшаму, дзеля выплаты заробку выкарыстоўваюцца крэдыты банкаў пад заклад маёмасці, а памеры саміх заробкаў працоўных штомесяц змяншаюцца.
Паводле Радыё Рацыя