Ніка за прадпрымальніцтва

|

Гэтым разам пераможцам і лаўрэатам конкурса была ўручана статуэтка ў выглядзе багіні перамогі Нікі. Яна сімвалізуе дзесяты, юбілейны год правядзення конкурса на званне лепшага прадпрымальніка. У мінулым годзе ўзнагародай быў скураны выраб з выявай Каложскай царквы. Падарунак быў прымеркаваны да 880-годдзя Гродна, што сімвалізавала выява самага знакамітага гістарычнага помніка горада. Яшчэ раней уручалі крышталёвыя стэлы, металічных буслоў, гліняныя памятныя дошкі з выявай Ж.-Э. Жылібера і іншыя.

Кожны падарунак мае прывязку да горада і да прадпрымальніцтва, і кожны раз мае сваю пэўную адметнасць. Аргкамітэт конкурса збіраецца, разглядае некалькі прапанаваных варыянтаў для ўзнагароды і ўрэшце вырашае, што будзе ўручаным лепшым прадпрымальнікам гэтым разам. Ці будзем засноўваць нейкую сталую ўзнагароду, не ведаю, пакуль не вырашалі, – паведаміў карэспандэнту “Твайго Стыля” старшыня аргкамітэту конкурса Аляксандр Сіўцоў.

Здымак паводле grodno.biz